Галоўная

Галоўная Навіны

Крыніцы народнай культуры

07-10-02

Нашай дзяржавай надаецца вялікая ўвага развіццю творчага патэнцыялу і падтрымцы студэнцкіх ініцыятыў у маладзёжным асяродку, вывучэнню культурных традыцый рэгіёна, эстэтычнаму і духоўнаму выхаванню маладога пакалення. Менавіта з гэтай мэтай і ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта па арганізацыйным і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” з 20 па 23 верасня быў арганізаваны этнаграфічны лагер “Сакрэты майстэрства”.

 

Падрабязней...

З Днём настаўніка!

05-10-0230 верасня 2016 года напярэдадні прафесійнага свята Дня настаўніка ва ўніверсітэце адбыўся святочны канцэрт.

З прафесійным святам калектыў павіншаваў першы прарэктар Валерый Сяргеевіч Болбас. У яго выступленні падкрэслівалася, што дзякуючы мэтанакіраванасці, вялікай стваральнай энергіі, творчаму пошуку, высокаму прафесіяналізму, уменню беражліва захоўваць закладзеныя традыцыі на працягу ўсіх гэтых гадоў калектыў універсітэта нязменна дасягае поспехаў у ажыццяўленні самых смелых планаў і ідэй.

Падрабязней...

Акцыя «У школу з "Добрым сэрцам"»

З 25.08.2016 па 15.09.2016 ва ўніверсітэце праводзілася акцыя «У школу з "Добрым сэрцам"». Студэнты ўсіх факультэтаў прынялі актыўны ўдзел у зборы канцылярскіх тавараў і школьных прылад для першакласнікаў ДУА “Прудкоўская сярэдняя школа”.

28 верасня, падчас урачыстага мерапрыемства – прысвячэння ў першакласнікі, дзецям былі ўручаны ўсе сабраныя студэнтамі і закупленыя прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў падарункі, развіваючыя гульні і канцылярскія тавары.

Падрабязней...

Настаўніку жадаем…

03-10-0129 верасня, напярэдадні прафесійнага свята, студэнтамі-валанцёрамі фізіка-інжынернага факультэта была праведзена акцыя “Настаўніку жадаем…”, у рамках якой студэнты ўніверсітэта павіншавалі і выказалі ўдзячнасць выкладчыкам універсітэта за прафесіяналізм і адданасць прафесіі. Акцыя прайшла пад дэвізам: “Скажам вялікі дзякуй і нізка паклонімся Настаўніку за яго самаахвярную працу, за яго высакародныя памкненні і вечнае гарэнне душы, за сапраўдную любоў і бескарыснае сэрца”.

Падрабязней...

«Ліст Настаўніку»: конкурс літаратурна-творчых работ студэнтаў на філалагічным

30-09На філалагічным факультэце напярэдадні Дня настаўніка адбыўся конкурс літаратурна-творчых работ студэнтаў “Ліст Настаўніку”.

Дэвіз конкурсу: “Настаўнік! Як многа стагоддзяў твая праца на зямлі квітнее!”

Мэта конкурсу: папулярызацыя і павышэнне прэстыжу прафесіі педагога, стварэнне пазітыўнага іміджу настаўніка ў грамадстве; развіццё літаратурна-творчых здольнасцей студэнтаў.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя