Бухгалтэрыя
Галоўны бухгалтар
Ермак Людміла Дзям'янаўна
Бухгалтэрыя з’яўляецца структурным падраздзяленнем універсітэта. Узначальваецца галоўным бухгалтарам. Арганізацыя бухгалтарскага ўліку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.10.1994г. № 3321 - XII “Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці”.
Бухгалтэрыя ўніверсітэта арганізуе і вядзе бухгалтарскі ўлік у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выконвае патрабаванні, што прад’яўляюцца да складання і прадстаўлення бухгалтарскай справаздачнасці, фарміруе ўліковую палітыку ўніверсітэта.
Асноўнымі задачамі бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці з’яўляюцца:
- фарміраванне поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці ўніверсітэта і яго фінансавым становішчы;
- забеспячэнне ўнутраных і знешніх карыстальнікаў сучаснай інфармацыяй аб наяўнасці і руху актываў і абавязацельстваў, а таксама аб выкарыстанні матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў у адпаведнасці з зацверджанымі нарматывамі і каштарысамі;
- прадухіленне адмоўных вынікаў гаспадарчай дзейнасці ўніверсітэта і выяўленне рэзерваў яго фінансавай устойлівасці.
Кантакты:
Тэл.: +375 236 32-55-62 (гл. бухгалтар);
Тэл.: +375 236 32-43-24, 37-17-05, 371.705 (Бухгалтэрыя);
Корпус 1 (вул. Студэнцкая, 28/1)
аўдыторыі 127, 128, 129