Навукова-метадычны цэнтр русістыкі
Кіраўнік цэнтра
Чэчка Таттяна Мікалаеўна
Кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Цэнтр адкрыты на базе кафедры 22 красавіка 2009 г. пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь А.А. Сурыкава і дарадцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь А.С. Ламакіна.
Дзейнасць Цэнтра русістыкі накіравана на наладжванне знешніх сувязей як з вядучымі кафедрамі і цэнтрамі беларускіх універсітэтаў, так і з расійскімі і іншымі замежнымі партнёрамі.
Цэнтр русістыкі створаны пры падтрымцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Значную дапамогу ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Цэнтра аказалі ПУП “Захадтранснафтапрадукт”, Беларускае ГА “Русь”, абласное аддзяленне ГА “Рускае грамадства”.
Наладжаны кантакты з Інстытутам тэорыі і гісторыі педагогікі РАА (Масква), Акадэміяй педагагічных і сацыяльных навук (Масква), Белгародскім дзяржаўным універсітэтам, Бранскім дзяржаўным універсітэтам імя акадэміка І.Г. Пятроўскага, Ямала-Нянецкім акруговым інстытутам павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі (г. Салехард), Сцерлітамакскай дзяржаўнай педагагічнай акадэміяй імя З. Біішавай і інш.
Цэнтр абсталяваны камп’ютарнай, офіснай і мультымедыйнай тэхнікай, а таксама мае ўласную бібліятэку (каля 400 найменняў кніг па рускай славеснасці, гісторыі і культуры Расіі, пераважна энцыклапедычнага і дыдактычнага зместу).
Мэты і задачы Цэнтра
- арганізацыя і правядзенне канферэнцый, семінараў, “круглых сталоў”, майстар-класаў па актуальных праблемах выкладання рускай славеснасці;
- распрацоўка арыгінальных вузаўскіх і школьных праграм, методык, новых эфектыўных педагагічных тэхналогій навучання рускай славеснасці ва ўмовах блізкароднага двухмоўя, а таксама рускай мовы як замежнай;
- стварэнне метадычных дапаможнікаў, матэрыялаў, зборнікаў навуковых артыкулаў і рэкамендацый у дапамогу настаўнікам-русістам;
- аказанне метадычнай і кансультацыйнай дапамогі школам і раённым органам адукацыі, творчым групам і асобным настаўнікам-славеснікам;
- пашырэнне кантактаў з вучонымі і педагогамі Расійскай Федэрацыі;
- стымуляванне творчай інавацыйнай дзейнасці настаўнікаў-практыкаў, якія працуюць у галіне рускай філалогіі.
Цырымонія адкрыцця Цэнтра русістыкі: рэктар універсітэта В.В. Валетаў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь А.А. Сурыкаў |
![]() |
![]() |
Ганаровыя госці на цырымоніі адкрыцця Цэнтра русістыкі |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Урачыстая перадача кніг у падарунак Цэнтру русістыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна ад Дома рускага замежжа імя А.І. Салжаніцына (4 кастрычніка 2014 г.)
Цэнтр русістыкі: навінкі літаратуры
Тэкст. Мова. Чалавек: зборнік навуковых работ. Частка 1
Тэкст. Мова. Чалавек: зборнік навуковых работ. Частка 2
Праграма Тыдня рускага слова і VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Тэкст. Мова. Чалавек”
Корпус 1 (вул. Студэнцкая, 28/1)
аўдыторыя 426