Цэнтр ідэалагічнай работы

Цэнтр ідэалагічнай работы

          Цэнтр ідэалагічнай работы вырашае наступныя задачы:

  • грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і фарміраванне ў студэнцкай моладзі палітычнай культуры, стымуляванне ўсвядомленага, адказнага і актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь;
  • фарміраванне ў студэнтаў правасвядомасці і высокай прававой культуры, законапаслухмяных паводзін;
  • стварэнне ўмоў для больш актыўнага і эфектыўнага ўключэння студэнцкай моладзі ў сацыяльна-эканамічнае жыццё;
  • развіццё пазітыўных маладзёжных ініцыятыў, адпаведных ідэалогіі беларускай дзяржавы;
  • падтрымка дзейнасці маладзёжных грамадскіх арганізацый і ініцыятыў;
  • інфармацыйна-асветніцкае забеспячэнне сістэмы работы са студэнцкай моладдзю.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці цэнтра з’яўляюцца: навукова-метадычнае забеспячэнне, аналітычная работа, прапагандысцка-тлумачальная работа праз ідэалагічнае, ідэйна-палітычнае, грамадзянска-патрыятычнае, ідэйна-маральнае, нацыянальнае і інтэрнацыянальнае выхаванне.

Формы ідэалагічнай работы цэнтра наступныя: вусная прапаганда і агітацыя, індывідуальна-выхаваўчая работа, наглядная агітацыя, узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі, культурна-асветніцкая і аналітычная работа, рэкламаванне і работа са зваротамі грамадзян.

Навукова-метадычнае забеспячэнне вучэбна-выхаваўчага працэсу ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з кафедрамі сацыяльна-гуманітарнага і псіхолага-педагагічнага кірунку. Назапашаны пэўны вопыт ідэалагічнага выхавання супрацоўнікаў і студэнцкай моладзі праз іх інфармаванне; вядзецца работа па стварэнні відэатэкі, банка інструктыўна-метадычных матэрыялаў, інавацый і перадавых тэхналогій у галіне выхавання. Банк дадзеных сістэматычна абнаўляецца і папаўняецца як на электронных, так і на папяровых носьбітах.

Для аптымізацыі ідэалагічнай работы ва ўніверсітэце арганізуюцца і рэгулярна праводзяцца семінары, дзе тлумачацца асноўныя палажэнні Указаў, Дэкрэтаў і іншых кіруючых дакументаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урада, Міністэрства адукацыі, абласнога выканаўчага камітэта, тлумачацца пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі, вобласці і горада, заслухоўваюцца пытанні аб выкананні прагнозных паказчыкаў, а таксама рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Адным з напрамкаў работы Цэнтра з’яўляецца падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па адзіных днях інфармавання насельніцтва. Арганізацыя адзінага дня інфармавання, а таксама інфармацыйная работа ва ўніверсітэце ажыццяўляецца ў цеснай сувязі з аддзелам ідэалогіі Мазырскага раённага выканаўчага камітэта, дзе своечасова рыхтуецца падборка матэрыялу па тэматыцы адзіных інфармацыйных дзён. У далейшым дадзеная інфармацыя адаптуецца да асаблівасцяў вучэбна-выхаваўчага працэсу ў ВНУ, дапаўняецца матэрыяламі перыядычных выданняў і даводзіцца да выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў.

Пры правядзенні маніторынгаў па розных аспектах ідэалагічнай работы праводзіцца сумесная работа з навукова-даследчым сектарам універсітэта, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай. Штогод праводзіцца маніторынг, накіраваны на вывучэнне эфектыўнасці ідэалагічнага суправаджэння вучэбна-выхаваўчай работы, грамадзянскай пазіцыі, канфліктнасці і камфортнасці пражывання ў інтэрнатах.

Цэнтр дапамагае пры правядзенні агітацыйных, прапагандысцкіх кампаній дзяржаўнай накіраванасці (афармленне нагляднай агітацыі ў ВНУ, арганізацыя работы агітбрыгад, падрыхтоўка сустрэч рэктара, адміністрацыі ВНУ, вядучых спецыялістаў, а таксама ветэранаў вайны і працы са студэнцкай моладдзю).

Цэнтр абсталяваны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі, з’яўляецца метадычнай базай забеспячэння ідэалагічнай работы ва ўніверсітэце. Створаны і пастаянна абнаўляюцца стэндавая і камп’ютарныя прэзентацыі “Ідэалагічная работа ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна”, “Гісторыя ВНУ”, “Пярвічная арганізацыя ГА “БРСМ” універсітэта”, “Прафсаюзная арганізацыя студэнтаў”, банк дадзеных адоранай моладзі.

На базе Цэнтра праводзяцца вучэбныя заняткі па такіх курсах, як “Асновы ідэалогіі Беларускай дзяржавы”, “Вялікая Айчынная вайна”, а таксама шэраг спецкурсаў (“Правы чалавека”, “Правы дзіцяці”, “Краязнаўства” і інш.); адбываюцца пасяджэнні Клуба “Маладая сям’я”; пасяджэнні студэнцкага савета ўніверсітэта, членаў пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, сістэматычна праводзяцца куратарскія і інфармацыйныя гадзіны ў акадэмічных групах.

 

grazhdanin radzimaznaustva

 

vstrechiideolbrsm

 laureatyvstrecha s ministrombal

pobeda-1pobeda-2 veterany

Адной з задач на перспектыву з’яўляецца выхад на рэспубліканскі ўзровень (акрамя агульнаўніверсітэцкіх, гарадскіх канферэнцый, мерапрыемстваў, на базе Цэнтра плануецца правядзенне Рэспубліканскай канферэнцыі па выхаваўчых і адукацыйных тэхналогіях, дзе будзе значная ўвага нададзена ідэалагічнай рабоце).

 

Кантактная інфармацыя:
Тэл.: +375 236 329595; 
Корпус 1 (вул. Студэнцкая, 28/1) 
аўдыторыя 216
 

Дадатковая інфармацыя