БРСМ
В.а. сакратара Першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» УА МДПУ імя. І.П. Шамякіна
Каласоўская Ілона Мікалаеўна
Мы знаходзімся:
УА МДПУ імя І.П. Шамякіна
вул. Студэнцкая, 28
вучэбны корпус № 1, аўд. 201
Кантактны тэл. (0236) 32 43 25
Мы ў Інтэрнэце:
Сайт УА МДПУ імя І.П. Шамякіна - http://mspu.by
Сайт Мазырскай РА АА «БРСМ» - http://mozyr-brsm.org
Група ВКонтакте – МГПУ-БРСМ - http://vk.com/club35153515
Група ВКонтакте – СППС УО МГПУ им. И.П. Шамякина - http://vk.com/club47498988
Група ВКонтакте - Союз молодёжи на Мозырщине - http://vk.com/club31993158
У кожнага з нас ёсць ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў.
Першасная арганізацыя ГА «БРСМ» УА МДПУ імя І.П. Шамякіна - гэта па-сапраўднаму адзіны маладзёжны саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, студэнты свайго ўніверсітэта, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.
З намі Вы зможаце раскрыць свае таленты, самарэалізавацца як асоба, паўдзельнічаць ва ўніверсітэцкіх, раённых, а таксама рэспубліканскіх мерапрыемствах.
БРСМ — гэта...
БРСМ — гэта рэалізацыя інтарэсаў, патрэбаў, уменняў, навыкаў моладзі, праява таленту і здольнасцяў, ажыццяўленне вызначаных мэт, рашэнне пастаўленых задач.
БРСМ — гэта арганізацыя працаўладкавання, магчымасць праявіць лепшыя працоўныя якасці і пры гэтым зарабіць грошы.
БРСМ — гэта прапаганда здаровага ладу жыцця, спартыўныя спаборніцтвы, турыстычныя паездкі і экскурсіі.
БРСМ — гэта захапляльны і разнастайны, вясёлы і жыццярадасны, поўны ідэй і наватарства маладзёжны свет.
БРСМ — гэта магчымасць быць карысным грамадству, дзяржаве, вобласці, унесці свой уклад у пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.
Першасная арганізацыя ГА «БРСМ» УА МДПУ імя І.П. Шамякіна:
- стварае ўмовы для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу;
- распрацоўвае і рэалізуе праграмы, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне, задавальненне культурных, забаўляльных патрэбаў членаў арганізацыі і несаюзнай моладзі;
- праводзіць мерапрыемствы па розных напрамках дзейнасці;
- вылучае і падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё членаў першаснай арганізацыі;
- вырашае пытанні сваёй дзейнасці ў межах кампетэнцыі.
Першасная арганізацыя ГА «БРСМ» УА МДПУ імя І.П. Шамякіна мае права:
- прымаць у арганізацыю новых членаў па пісьмовай рэкамендацыі (не менш за два) ад асоб, якія ўваходзяць у склад камітэта ПА;
- выключаць з членаў ГА «БРСМ» з наступным зацвярджэннем рашэння на сходах камітэта першаснай арганізацыі.
Камітэт першаснай арганізацыі выконвае наступныя функцыі:
- прапаноўвае для абрання са свайго складу кандыдатуру сакратара ПА;
- арганізуе работу ПА;
- плануе работу ПА;
- ажыццяўляе папулярызацыю дзейнасці арганізацыі і прыцягвае новых членаў у яе шэрагі;
- даводзіць інфармацыю аб дзейнасці ГА «БРСМ» да ўсіх членаў першаснай арганізацыі.
Хто можа быць з намі?
- Сябрам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».
- Сяброўства ў ГА «БРСМ» ажыццяўляецца праз сяброўства ў першасных арганізацыях. Прыём у члены ГА «БРСМ» ажыццяўляецца агульным сходам або кіруючым органам першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» па пісьмовай заяве таго, хто ўступае.
Як уступіць у рады АА «БРСМ»?
Для таго, каб уступіць у грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", Вам неабходна:
- знайсці два фотаздымкі 3×4 ,
- напісаць заяву, атрымаць не менш за дзве пісьмовыя рэкамендацыі ад членаў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» альбо адной ад члена тэрытарыяльнага камітэта ГА «БРСМ»;
- узяць грошы для выплаты узносаў: уступнага - 10 000 рублёў; 5000 рублёў - для студэнтаў ВНУ;
- аддаць заяву сакратару ПА ГА «БРСМ». Скачаць узор
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі" ад 7 снежня 2009 г. № 65-З
СТАТУТ Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"
ПАЛАЖЭННЕ аб першаснай арганізацыі Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з правамі раённага камітэта
ПАЛАЖЭННЕ аб выплаце ўступных (рэгістрацыйных) і перыядычных членскіх узносаў у грамадскім аб'яднанні "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і размеркаванні атрыманых сродкаў"
ПАЛАЖЭННЕ аб парадку ўліку і выдачы білета члена Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"