Галоўная

Навіны

Чэмпіянат Еўропы – 2019 па грэка-рымскай барацьбе U-23

ЧЕМПИОНАТ ЕВРОПЫ-2019 ПО ГРЕКО-РИМСКОЙ БОРЬБЕ U-23

З 4 па 7 сакавіка 2019 г. у Сербіі ў г. Нові-Сад адбыўся Чэмпіянат Еўропы – 2019 па грэка-рымскай барацьбе U-23. У спаборніцтвах прыняў удзел магістрант факультэта фізічнай культуры Шафарэнка Станіслаў.

У катэгорыі да 82 кг Станіслаў Шафарэнка ўпэўнена дайшоў да паўфіналу турніру. На гэтай стадыі ён саступіў Жолтану Леваі з Венгрыі, які стаў чэмпіёнам па выніках спаборніцтваў, а ў барацьбе за бронзавы медаль беларусу ўдалося перамагчы Светаслава Ніколава з Балгарыі.

Віншуем Станіслава Шафарэнка і яго трэнера Маліка Эндзіжаевіча Эскендарава з бронзавым медалём і жадаем далейшых спартыўных поспехаў!

Падрабязней...

Міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы для людзей з абмежаваннямі

Фото

З 19 па 28 лютага 2019 года ў г. Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) праходзіў чэмпіянат (Гран Пры 2019) па лёгкай атлетыцы, які з 2009 года штогадова арганізуе Дубайскі спартыўны клуб для людзей з абмежаваннямі пад патранажам кроўнага прынца Дубая Махмеда бін Рашыда аль-Мактума.

Чытаць цалкам на paradefsport.by

У спаборніцтвах прыняў удзел студэнт 1 курса 3 групы факультэта фізічнай культуры Лукашэвіч Іван. Спартсмен заваяваў два залатыя медалі ў бегу на 1500 м (4:02:27 сек) і 400 м (53,36 сек).

Падрабязней...

У межах міжнароднага супрацоўніцтва

12-1        6 сакавіка 2019 г. у межах дагавору аб супрацоўніцтве адбыўся навукова-метадычны семінар “Сістэма адукацыі ў Каралеўстве Нідэрландаў і Рэспубліцы Беларусь: параўнальны аспект”, удзельнікамі якога сталі прадстаўнікі сярэдняй школы Ноордык (г. Алмэла, Каралеўства Нідэрландаў) Леон Аастэран, настаўнік гісторыі, і Эвелін Хаан, настаўнік фізічнай культуры. Яны абмеркавалі са студэнтамі і выкладчыкамі нашага ўніверсітэта асаблівасці вышэйшай адукацыі ў Каралеўстве Нідэрландаў, вучэбныя праграмы для сярэдняй школы і падзяліліся педагагічным вопытам.

Падрабязней...

Курсы павышэння кваліфікацыі

        Завяршыліся курсы павышэння кваліфікацыі па праграме “Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ва УВА”, якія праходзілі на базе ўніверсітэта ў перыяд з 14.01.2019 па 07.03.2019 у завочнай (дыстанцыйнай) форме навучання.

Усе слухачы паспяхова абаранілі курсавыя праекты і атрымалі пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі.

Падрабязней...

Чэмпіянат Мазырскага раёна па баскетболе сярод навучальных устаноў

15-3

З 18.02.2019 па 22.02.2019 г. у спартыўнай зале ДУА “МДМК” праходзіў чэмпіянат Мазырскага раёна па баскетболе сярод навучальных устаноў.

Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчынскіх і жаночых каманд згодна з правіламі. Месцы размяркоўваліся па найбольшай колькасці ачкоў, набраных камандай ва ўсіх гульнях. Агульнае кіраўніцтва спаборніцтвамі ажыццяўлялася аддзелам адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама і непасрэдна судзейскай калегіяй, зацверджанай аддзелам.

У склад мужчынскай каманды ўвайшлі студэнты некалькіх факультэтаў: Барысенка Ілля, Вярэніч Данііл, Карповіч Павел, Юрчук Віталь, Цішкевіч Віталь, Хоміч Аляксандр, Цалка Уладзіслаў, Лузан Яўген.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя