Тыдзень рускага слова
14.05.2019 у межах Тыдня рускага слова стартаваў адукацыйны праект “Чытаем класіку”.
С.В. Філімонава, настаўнік ДУА “Гімназія імя Я. Купалы”, распрацоўшчык праекта, прэзентавала літаратурна-мастацкую кампазіцыю “Памяці Яўгена Яўтушэнкі прысвячаецца…”. Сучаснае прачытанне літаратурнай класікі ў фармаце мастацкага выканання тэкстаў, музычнай інтэрпрэтацыі паэзіі Я. Яўтушэнкі нікога не пакінулі абыякавым. Літаратурна-мастацкая кампазіцыя таксама ўключала інфармацыю пра асноўныя падзеі з жыцця Яўгена Аляксандравіча, відэаінтэрв’ю з паэтам, завочную экскурсію ў вёску Хомічы Калінкавіцкага раёна, на гістарычную радзіму Яўгена Яўтушэнкі. Удзельнікі праекта змаглі ўзнавіць паэтычны вобраз вялікага рускага паэта, празаіка, рэжысёра, сцэнарыста, публіцыста, чытальніка-аратара і актора Яўгена Аляксандравіча Яўтушэнкі.