Галоўная

Галоўная Навіны

Бітва тытанаў – 2019

23 мая адбыўся традыцыйны конкурс студэнцкіх талентаў сярод інтэрнатаў універсітэта “Бітва тытанаў – 2019”, які праходзіць заўсёды маштабна і незабыўна. Каманды трох інтэрнатаў універсітэта адказна рыхтаваліся і гатовы былі прадставіць тое, чаго яшчэ не было, і паказаць сябе з незвычайнага боку. Неабходна адзначыць, што гэтае імкненне камандамі было ўвасоблена ў жыццё і прыемна здзівіла не толькі гледачоў, але і членаў журы.

Конкурс студэнцкіх талентаў “Бітва тытанаў – 2019” спалучаў у сабе рознабаковыя здольнасці ўдзельнікаў, аб’яднаных адной ідэяй, падтрымку аўдыторыі і, бясспрэчна, цікавыя творчыя нумары ад кожнай каманды, якая не толькі жадала выступіць, але і перамагчы.

Падрабязней...

Віншуем пераможцаў факультэцкай алімпіяды па матэматыцы!

13 мая 2019 года на фізіка-інжынерным факультэце УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася факультэцкая алімпіяда па матэматыцы сярод студэнтаў.

Алімпіяда праводзілася ў адзін тур у выглядзе спаборніцтва ў асабістым заліку для студэнтаў 1–4 курсаў.

Па выніках факультэцкай алімпіяды па матэматыцы ўзнагароджаны:

– дыпломам І ступені Беразоўская Святлана (1 курс, 1 группа);

– дыпломам ІІ ступені Жук Марына (3 курс, 1 група);

– дыпломам ІІІ ступені Кароўкіна Марыя (1 курс, 1 група).

Варта адзначыць, што студэнты, якія займаюцца ў гуртку “Алімпіядныя задачы па матэматыцы” (кіраўнік гуртка – Старавойтава А.У., выкладчык кафедры фізікі і матэматыкі), паспяхова прымаюць удзел у рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах па матэматыцы і заўсёды паказваюць высокія вынікі.

Ад усяго сэрца віншуем студэнтаў з перамогай і жадаем ім далейшых поспехаў!

Адкрытае спартыўна-выхаваўчае мерапрыемства “Гіравы бум”

 15.05.2019 года ў межах правядзення конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы куратар вучэбнай групы” на факультэце фізічнай культуры адбылося адкрытае спартыўна-выхаваўчае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаванае ўдзельнікам конкурсу, куратарам 4 курса 3 групы, выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Мятлушка Віталем Іванавічам.

 

 З першых дзён вайны ўвесь савецкі народ узняўся на барацьбу з фашызмам. Не маглі застацца абыякавымі і спартсмены. Яны мужна змагаліся з ворагам, знаходзіліся ў частках і аб’яднаннях Чырвонай Арміі і Флоту, у партызанскіх атрадах, спецыяльных падраздзяленнях, у знішчальных батальёнах, у народным узбраенні. Многа слаўных баявых спраў здзейснілі вядомыя спартсмены М. Каралёў, Л. Цемуран, Б. Галушкін, Г. Пыльноў, М. Шатаў, А. Капчынскі, А. Даўгушын, Л. Кулакова і інш.

 

Менавіта таму існуе спадзяванне, што сучасная моладзь, займаючыся спортам, здолее стаць моцнай асновай для нашай краіны.

 

 

 

 

Падрабязней...

Дзень адчыненых дзвярэй у Мазырскім аддзеле Дэпартамента аховы

22 мая 2019 года ў Мазырскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС РБ адбылася цырымонія ўрачыстага ўручэння пасведчанняў членам добраахвотнай дружыны “Маладзёжны атрад аховы правапарадку імя А.П. Царэнкі” з ліку студэнтаў нашага ўніверсітэта.

Пасведчанні ўручаюцца за актыўны ўдзел у ахове правапарадку, прафілактыцы правапарушэнняў сярод моладзі, рэалізацыі патрыятычных акцый і праектаў ГА “БРСМ”. Таксама ў кожнага ўдзельніка мерапрыемства была магчымасць удзелу ў майстар-класе па зборы і разборы зброі, паглядзець работу кінолагаў і азнаёміцца з дзейнасцю дэпартамента.

Падрабязней...

Удзел у семінары “Даследчая дзейнасць школьнікаў” выкладчыкаў фізіка-інжынернага факультэта

27

 18 мая 2019 года Іваненка Л.А. і Аўсіюк А.М., дацэнты кафедры фізікі і матэматыкі фізіка-інжынернага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, прынялі ўдзел у семінары “Даследчая дзейнасць школьнікаў” на базе ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра”.
У сваіх выступленнях выкладчыкі расказалі пра асаблівасці арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў па матэматыцы і фізіцы. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі Л.А. Іваненка пазнаёміла з перспектыўнымі накірункамі даследчай дзейнасці школьнікаў па матэматыцы, са структурай, зместам, асаблівасцямі афармлення навуковай работы. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі А.М. Аўсіюк расказала аб арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў пры вывучэнні фізікі. Вялікую цікавасць удзельнікаў семінара выклікала даследчая работа “Батарэйка з гародніны і садавіны”, выкананая пад яе кіраўніцтвам.
Адміністрацыя ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра” выказала ўдзячнасць універсітэту і факультэту, выказаўшы надзею на далейшае супрацоўніцтва. 

Дадатковая інфармацыя