Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”
З 31 мая па 21 чэрвеня 2019 года ў Гомельскай вобласці праводзіцца Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню” пад дэвізам “Тытунь і здароўе лёгкіх”.
31 мая ва ўніверсітэце таксама была праведзена інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”.
Супрацоўнікі СППС сумесна з работнікамі дзяржаўнай установы “Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” арганізавалі інфармацыйныя пляцоўкі: “Змяні нікацін на вітамін” і “Латэрэя – 31 мая”. Мэта дадзенага мерапрыемства – прыцягненне ўвагі моладзі і ўсведамленне рызыкі для здароўя, звязанай з выкарыстаннем тытуню, зніжэнне ўзроўню спажывання тытунёвых вырабаў, а таксама павышэнне дасведчанасці супрацоўнікаў і студэнтаў у галіне ўздзеяння выкарыстання тытуню і другаснага тытунёвага дыму на здароўе.