Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі”
17–18 снежня 2020 года выкладчыкі, аспіранты, студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы анамастыкі”, прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння прафесара В.П. Лемцюговай.
Канферэнцыя, якая аб’яднала лінгвістаў з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Славакіі, праходзіла ў анлайн-фармаце. З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі звярнуўся Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.