Мерапрыемства “Свет надзеі ў тваіх руках” на базе ТЦСАН Мазырскага раёна
13.05.2019 і 17.05.2019 студэнты 3 курса 2 групы факультэта фізічнай культуры ў межах вывучэння дысцыпліны “Адаптыўная фізічная культура” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Нічыпорка Н.М. правялі мерапрыемствы на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Мазырскага раёна. Правядзенне падобнага тыпу мерапрыемстваў дазваляе выявіць прабелы ў ведах, набыць вопыт зносінаў з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, практычны вопыт арганізацыі вольнага часу, а таксама магчымасць паспрабаваць сябе ў новай справе.
Студэнты 3 курса 2 групы падзяліліся сваёй энергіяй, навыкамі і ведамі для таго, каб дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Яны вырашылі пастаўленыя задачы на “выдатна”. Студэнт-валанцёр 4 курса 3 групы факультэта фізічнай культуры Супрунчык Аляксандр дапамагаў у арганізацыі і правядзенні сустрэч.