“Дзе пануе дух навукі, там ствараецца вялікае малымі сродкамі” (М. Пірагоў)
Студэнты філалагічнага факультэта прынялі актыўны ўдзел у XXVI Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі”, якая адбылася 25 красавіка 2019 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. З дакладамі выступіла 72 студэнты нашага факультэта. У рабоце секцыйных пасяджэнняў прымалі вочны і завочны ўдзел таксама студэнты іншых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Расіі. Свае даклады студэнты прадстаўлялі на 3 секцыях:
– “Актуальныя праблемы гістарычнай навукі. Грамадазнаўчая адукацыя на сучасным этапе” (47 дакладаў);
– “Сучасная філалогія: мова, маўленне, тэкст. Методыка выкладання філалагічных дысцыплін” (59 дакладаў);
– “Актуальныя праблемы рамана-германскага мовазнаўства. Сучасная іншамоўная адукацыя” (63 даклады).