Прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА “Гімназія імя Янкі Купалы”
Адным з важных накірункаў дзейнасці кафедры педагогікі і псіхалогіі з’яўляецца прафарыентацыйная работа.
4 красавіка на базе філіяла кафедры ў ДУА “Гімназія імя Янкі Купалы” адбылася прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі 9 класаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт І.У. Журлова, загадчык філіяла кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С. І. Жураўлёва, загадчык філіяла кафедры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт А.С. Астрэйка, старшыя выкладчыкі кафедры педагогікі і псіхалогіі І.А. Карповіч, А.П. Пазняк, Л.В. Цалка, А.П. Дыгун.