Студэнцкае самакіраванне: “Ад пытанняў да ідэй”

Студэнцкае самакіраванне: “Ад пытанняў да ідэй”

Атмасфера сустрэчы была дастаткова дэмакратычнай і добразычлівай: кожны меў магчымасць не толькі задаць любое, нават самае вострае пытанне запрошаным гасцям, але і атрымаць змястоўны адказ. Абмяркоўваліся пытанні і праблемы, якія назапасіліся за апошні час: пытанні работы дэканатаў, арганізацыі харчавання студэнтаў, праблемы, звязаныя з пражываннем у інтэрнатах, работы санаторыя-прафілакторыя, адпрацоўкі прапушчаных заняткаў і інш. Таксама былі пытанні да прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.

Напрыканцы пашыранага пасяджэння студэнтам-актывістам Тамашэвічу Максіму (3 курс фізіка-інжынернага факультэта), Мішура Дыяне (4 курс факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі), Прымічу Тарасу (1 курс фізіка-інжынернага факультэта), Міхалка Кацярыне (4 курс тэхнолага-біялагічнага факультэта), Джола Таццяне (2 курс тэхнолага-біялагічнага факультэта), Козак Наталлі (4 курс тэхнолага-біялагічнага факультэта), Канопліч Вікторыі (4 курс тэхнолага-біялагічнага факультэта), Мікалаевай Марыі (4 курс тэхнолага-біялагічнага факультэта), якія прымалі актыўны ўдзел у грамадскай, культурнай і валанцёрскай дзейнасці ўніверсітэта, былі ўручаны граматы і лісты падзякі.

Неабходна адзначыць, што сёння студэнцкае самакіраванне набывае сацыяльна-практычны характар. Гэта значыць, што студэнты ўжо зараз займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю і адказна ставяцца да перспектыў сваёй прафесійнай і культурна-маральнай самарэалізацыі, могуць прымаць удзел у кіраванні справамі навучальнай установы. У будучыні ўменне прымаць сур’ёзныя рашэнні, несці за іх адказнасць, мець кіраўнічыя навыкі, весці перагаворы дапаможа студэнтам быць заўважанымі, а значыць, запатрабаванымі.

 

 

Дадатковая інфармацыя