Прарэктар па вучэбнай рабоце

Шчур Сяргей Мікалаевіч,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт

У 1992 годзе з адзнакай скончыў інжынерна-педагагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н.К. Крупскай. З 1991 па 1992 гг. з’яўляўся ўладальнікам стыпендыі імя У.І. Леніна.
У 1997 годзе завяршыў навучанне ў аспірантуры пры кафедры МПА Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н.К. Крупскай. У гэтым жа годзе з’яўляўся ўладальнікам стыпендыі Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 1998 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Педагагічная практыка як сродак прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў інжынерна-педагагічных спецыяльнасцяў” па спецыяльнасці 13.00.01 “Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі”. Кандыдат педагагічных навук (1998), дацэнт (2003).
Сфера навуковых інтарэсаў – удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі інжынерна-педагагічных кадраў у Рэспубліцы Беларусь. Аўтар больш за 50 навуковых работ і публікацый.

Персанальны паказальнік работ

 

  
 
Храналагічны паказальнік 

Дадатковая інфармацыя