Дні беларускай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі

Дні беларускай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі

Дни белорусского образования в Российской Федерации

     29–30 мая на базе Дзелавога і культурнага комплекса Пасольства Рэспублікі Беларусь у Маскве адбыліся Дні беларускай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі.

Праграма мерапрыемстваў была вельмі насычанай: Дзелавы савет рэктараў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Фэдэрацыі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў адукацыйнай і навуковай сферах, Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Руская і беларуская мова ў кантэксце глабалізацыі”, семінар-практыкум “Стан і перспектывы развіцця адукацыйнага турызму Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі” для турыстычных агенцтваў і цэнтраў дадатковай адукацыі Расійскай Федэрацыі з прэзентацыяй экскурсійна-адукацыйных і культурна-пазнаваўчых праграм у Рэспубліцы Беларусь для расійскіх навучэнцаў і шэрагу іншых мерапрыемстваў.

У рабоце Дзелавога савета прыняў удзел рэктар універсітэта Валерый Мікалаевіч Наўныка з дакладам “Узаемадзеянне УА МДПУ імя І.П. Шамякіна з адукацыйнымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхата па грамадзянска-прававым і духоўна-маральным выхаванні моладзі (на матэрыяле даследавання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і духоўных традыцый праваслаўя)”.

У межах урачыстай цырымоніі падпісання двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі паміж расійскімі і беларускімі ўстановамі адукацыі адбылося падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” з дзяржаўнай адукацыйнай установай вышэйшай адукацыі Маскоўскай вобласці “Дзяржаўны сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт”.

фото фото
фото фото
фото
 

Дадатковая інфармацыя