Настаўніку жадаем…

Настаўніку жадаем…

03-10-0129 верасня, напярэдадні прафесійнага свята, студэнтамі-валанцёрамі фізіка-інжынернага факультэта была праведзена акцыя “Настаўніку жадаем…”, у рамках якой студэнты ўніверсітэта павіншавалі і выказалі ўдзячнасць выкладчыкам універсітэта за прафесіяналізм і адданасць прафесіі. Акцыя прайшла пад дэвізам: “Скажам вялікі дзякуй і нізка паклонімся Настаўніку за яго самаахвярную працу, за яго высакародныя памкненні і вечнае гарэнне душы, за сапраўдную любоў і бескарыснае сэрца”.

У ходзе акцыі валанцёры раздавалі студэнтам стыкеры, на якіх прапаноўвалі выказаць пажаданні педагогам. Рознакаляровыя стыкеры былі размешчаны на вялікім ватмане, аформленым у выглядзе сэрца. Сэрца, паводле задумы арганізатараў акцыі, сімвалізуе станоўчыя эмоцыі, абазначае дабрыню, міласэрнасць і, бясспрэчна, любоў. Іменна гэтыя якасці асобы павінны быць уласцівы чалавеку, які аддае штодзённа сябе патрэбнай для грамадства і краіны справе – выхаванню і навучанню падрастаючага пакалення.

Праведзеная акцыя дазволіла яшчэ раз задумацца над значнасцю прафесіі настаўніка. Прафесія настаўніка, як ніякая іншая, увабрала ў сябе шчырасць і сардэчнасць, паколькі бессардэчнага чалавека выхаванцы проста не будуць успрымаць. Настаўнік – здзяйсняльнік лёсу нашых дзяцей. Колькі Кулібіных і Ламаносавых выгадавалі талент і мудрасць, эрудыцыя і вернасць прафесіі, высакародства і, калі жадаеце, мужнасць, аўтарытэт і інтэлігентнасць настаўніка.

Кіраўніцтва фізіка-інжынернага факультэта выказвае ўдзячнасць студэнтам, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні акцыі: Можар Марыне, Лазіцкай Яніне, Уласенка Аляксандру, Кахно Екацярыне, Румянцаву Вадзіму, Ларкінай Алёне, Русецкаму Івану, Ермаковічу Канстанціну. 

03-10-11 03-10-10
03-10-09 03-10-08
03-10-07 03-10-06
03-10-05 03-10-04
03-10-03 03-10-02

Дадатковая інфармацыя