Галоўная

Галоўная Навіны

Дзень ведаў у МДПУ!

Першай вераснёўскай раніцай у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адбылося штогадовае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў і ўніверсітэт адчыніў свае дзверы для новага пакалення студэнтаў.

Падрабязней...

Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Гомельскай вобласці за 2015 год

13062016-1-1

10 чэрвеня 2016 года адбылася цырымонія ўшанавання пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Агляд-конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Гомельскай вобласці праводзіўся па 11 намінацыях.

Пры падвядзенні вынікаў улічвалася выкананне важнейшых эканамічных паказчыкаў развіцця ўстаноў, ідэалагічнае забеспячэнне выканання сацыяльна-эканамічных задач, ідэалагічнае забеспячэнне ўмацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны, наяўнасць і разнастайнасць форм і метадаў ідэалагічнай работы і іншае.

Падрабязней...

Віншуем пераможцаў і прызёраў чэмпіянату Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ!

8-12 чэрвеня 2016 г. у Брэсце адбываўся чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. У спаборніцтвах прымалі ўдзел мацнейшыя беларускія спартсмены, у тым і ліку і студэнты факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Нашы спартсмены заваявалі 12 медалёў (3 залатыя, 3 сярэбраныя, 6 бронзавых).

Падрабязней...

Псіхалагічнае здароўе – залог поспеху

10-06-01

З 30 мая па 3 чэрвеня ва ўніверсітэце быў праведзены Тыдзень псіхалагічнага здароўя, у рамках якога быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.

На факультэтах былі праведзены куратарскія і інфармацыйныя гадзіны “Псіхалагічная падрыхтоўка да экзаменацыйнай сесіі”, размешчана інфармацыя на стэндах і сайце ўніверсітэта “Як пазбавіцца ад экзаменацыйнага стрэсу”.

Падрабязней...

Дыялог пакаленняў

10062016 1 1

          3 чэрвеня 2016 года Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прэзентаваў новы праект – “Дыялог пакаленняў “Кветкі Вялікай Перамогі””. У яго адкрыцці прынялі ўдзел намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Качанава, Старшыня Цэнтрвыбаркама Людзія Ярмошына, палітыкі, парламентарыі, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі бізнесу, спорту, навукі, культуры, а таксама 150 дэлегатаў будучага Усебеларускага народнага сходу ад моладзі, якія з’ехаліся ў Мінск з усіх канцоў краіны. Наш універсітэт прадстаўляў студэнт філалагічнага факультэта Гарбачук Віктар.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя