Псіхалагічнае здароўе – залог поспеху

Псіхалагічнае здароўе – залог поспеху

10-06-01З 30 мая па 3 чэрвеня ва ўніверсітэце быў праведзены Тыдзень псіхалагічнага здароўя, у рамках якога быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.

На факультэтах былі праведзены куратарскія і інфармацыйныя гадзіны “Псіхалагічная падрыхтоўка да экзаменацыйнай сесіі”, размешчана інфармацыя на стэндах і сайце ўніверсітэта “Як пазбавіцца ад экзаменацыйнага стрэсу”.

З мэтай вывучэння стану псіхалагічнага здароўя са студэнтамі фізіка-інжынернага і філалагічнага факультэтаў былі праведзены дыягностыкі: “Ці здольны Вы сябе кантраляваць?”, “Ці добрая ў цябе памяць?”, “Даведайся аб здароўі па почырку”, “Характар паводле даты нараджэння”, “Ці актыўны Вы чалавек?”.

3 чэрвеня на базе інтэрната № 3 быў арганізаваны круглы стол з элементамі трэнінгу “Псіхалагічнае здароўе – залог шчаслівага жыцця”. На мерапрыемстве былі разгледжаны фактары, якія ўплываюць на стан здароўя чалавека, узнята праблематыка разумення ўласных здольнасцей, інтарэсаў, адносінаў да людзей і акаляючага свету.

Інфармацыйны семінар на тэму “Здаровая сям’я” з удзелам Уладзіміра Цішкова, прадстаўніка грамадскага дабрачыннага аб’яднання абароны жыцця каля яго вытокаў “Выратаванне немаўлят”, быў праведзены на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі. У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні ўсвядомленага бацькоўства і псіхалагічнага камфорту ва ўзаемаадносінах паміж членамі сям’і.

У інтэрнатах універсітэта была праведзена акцыя “Сакрэты паспяховай здачы сесіі”. Студэнтам прапаноўвалася падзяліцца сакрэтам пераадолення стрэсавага стану і эфектыўнай падрыхтоўкі да экзаменаў. Большасць студэнтаў адзначыла такія спосабы, як добрасумленная падрыхтоўка матэрыялу, планаванне падрыхтоўкі, прагулка па свежым паветры, а таксама адзначыла важнасць пазітыўнага настрою, веры ў сябе, свае сілы і веды. Знайшліся студэнты, якія з гумарам паставіліся да дадзенай акцыі і прапанавалі здаваць усе экзамены ў адным адзенні, пакласці канспект пад падушку перад здачай і інш.

10-06-02 10-06-03 10-06-04

 

 
 

Дадатковая інфармацыя