Галоўная

Галоўная Навіны

Новы этап у даследаванні гісторыі Палесся

26–27 мая 2016 года на філалагічным факультэце адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Мазыршчына: людзі, падзеі, час". У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны.

Праблемнае поле канферэнцыі ўключала наступныя накірункі:

- гісторыка-культурная спадчына Палескага рэгіёна;

– хрысціянства як фактар цывілізацыйнага развіцця ўсходнеславянскіх народаў;

– актуальныя праблемы сучаснай адукацыі.

Падрабязней...

Далучэнне да хрысціянскіх традыцый праз патрыятычнае выхаванне: відэамост з ВНУ-партнёрамі

videomost

26 мая 2016 года ў рамках ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Мазыршчына: людзі, падзеі, час”, якая праводзіцца УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, па ініцыятыве савета маладых вучоных універсітэта быў арганізаваны відэамост з ВНУ-партнёрамі на тэму “Гістарычная рэканструкцыя як сродак далучэння да хрысціянскіх традыцый патрыятычнага выхавання”.

Падрабязней...

Моладзь МДПУ супраць тытуню

26-05-32

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сур’ёзна заклапочана праблемай тытунекурэння, асабліва сярод падлеткаў і моладзі. З мэтай канцэнтрацыі ўвагі грамадскасці да праблемы тытунекурэння, павышэння ўзроўню інфармавання насельніцтва аб згубных выніках ўжывання тытуню, якое прыводзіць да ўзнікнення залежнасці і шэрагу сур’ёзных захворванняў, фарміравання грамадскай думкі на карысць здаровага ладу жыцця і адмаўлення ад выкарыстання тытуню, Міністэрствам аховы здароўя ініцыявана правядзенне рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь супраць тытуню” з 11.05.2016 па 31.05.2016.

Падрабязней...

“Калейдаскоп талентаў”

26-05-2824 мая 2016 годаадбыўся конкурс студэнцкай творчасці "Калейдаскоп талентаў" паміж інтэрнатамі ўніверсітэта. Тры інтэрнаты, тры каманды на працягу месяца рыхтаваліся, каб прадставіць на сцэне свае творчыя таленты, рэпеціравалі, падбіралі вядучых і здымалі відэа.

Падрабязней...

Дабрачынная акцыя ў дапамогу дзецям-інвалідам

26-05-001

На факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі функцыянуе валанцёрскае аб’яднанне "Твары дабро". З валанцёрскімі акцыямі студэнты факультэта наведалі напрацягу года Дзіцячы дом, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, дзіцячыя сады.

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя