“Калейдаскоп талентаў”

“Калейдаскоп талентаў”

26-05-28

24 мая 2016 года адбыўся конкурс студэнцкай творчасці "Калейдаскоп талентаў" паміж інтэрнатамі ўніверсітэта. Тры інтэрнаты, тры каманды на працягу месяца рыхтаваліся, каб прадставіць на сцэне свае творчыя таленты, рэпеціравалі, падбіралі вядучых і здымалі відэа. 

Вынікам дадзенай падрыхтоўкі сталі яркія, эмацыянальныя і па-сапраўднаму таленавітыя выступленні. 

Каманда інтэрната № 3 “Дом - 3” атрымала дыплом ІІІ ступені, камандзе студэнтаў з інтэрната № 1 “Пяціхатка Дом - 2” уручылі дыплом ІІ ступені. Пераможцам конкурсу стала каманда інтэрната № 2. 

У намінацыі “Лепшыя вядучыя” перамаглі Архіпава Вераніка (інтэрнат № 1) і Румянцаў Вадзім (інтэрнат № 2). 

Усе ўдзельнікі конкурсу панеслі дадому не толькі дыпломы і падарункі, але і смачныя торты да чаю, прадастаўленыя ў якасці падарункаў прафкамам студэнтаў.

26-05-2926-05-3026-05-3126-05-2726-05-2626-05-2526-05-2426-05-2326-05-2226-05-2126-05-2026-05-1926-05-1826-05-1726-05-1626-05-1526-05-1426-05-1326-05-1226-05-1126-05-1026-05-10

 

Дадатковая інфармацыя