Галоўная

Галоўная Навіны

Урокі дабрыні ў прытулку для бяздомных жывёл

26-05-01

16 мая 2016 года студэнты тэхнолага-біялагічнага факультэта пад кіраўніцтвам асістэнта кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва Карась С.І. наведалі прытулак для бяздомных жывёл у г. Мазыры ГААЖ “Верныя сябры”. Ініцыятарамі дадзенай акцыі выступілі студэнты 2, 3 і 4 курсаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Абслугоўваючая праца. Выяўленчае мастацтва”. Дадзеная паездка была арганізавана ў першую чаргу дзеля таго, каб аказаць пасільную дапамогу прытулку, а таксама сфарміраваць у студэнцкай моладзі пачуццё адказнасці, міласэрнасці і спачування жывёлам.

Падрабязней...

Віншуем Юдзянкову Ганну Віктараўну!

minobrlogo

Па выніках конкурсу Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў «Навука М-2016» прыняты да фінансавання праект маладых вучоных пад кіраўніцтвам Юдзянковай Г.В. «Нацыянальна-культурны кампанент у анамастыконе пісьменнікаў Гомельшчыны XX стагоддзя».

Падрабязней...

Віншуем з чарговай перамогай санітарную дружыну УА МДПУ імя І.П. Шамякіна!!!

24-05

20 мая 2016 года адбыліся штогадовыя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Мазырскага раёна. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, перамогу ў спаборніцтвах у чарговы раз атрымала санітарная дружына УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, якая заняла прызавое І месца!!!

У склад санітарнай дружыны ўваходзілі студэнты тэхнолага-біялагічнага факультэта, супрацоўнікі ўніверсітэта.

Падрабязней...

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на XXV Млыне Моды

11–13 мая 2016 года ў Мінску адбыўся фінал XXV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын Моды 2016". Традыцыйна ў намінацыях "Школа моды", "Майстар моды", "Фота", "Майстар стылю", "Міс-мадэль Беларусь", "Містэр-мадэль Беларусь", "Мадэль-дэбют фестывалю-конкурсу" і "Топ-мадэль фестывалю-конкурсу" спаборнічалі як ужо вядомыя, так і зусім юныя дызайнеры і мадэлі.

Падрабязней...

Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота – 2016

16052016-1-1

Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прыняла ўдзел у прафарыентацыйна-адукацыйным праекце “Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота – 2016”. Мерапрыемства адбылося ў г. Мінску 14 мая на базе культурна-спартыўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Палац спорту”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя