Галоўная

Галоўная Навіны

Віншуем пераможцаў і прызёраў Кубка Беларусі па веславанні акадэмічным!

rowing-icon23–25 красавіка 2016 года ў Брэсце праходзіў Кубак Беларусі па веславанні акадэмічным.

Студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта заваявалі 7 медалёў (3 залатыя, 2 сярэбраныя, 2 бронзавыя)!

Падрабязней...

Рэгіянальны фестываль творчасці “Моладзь – адраджэнню, развіццю, будучыні!”

29042016-1-2426 красавіка на базе ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся рэгіянальны фестываль творчасці “Моладзь – адраджэнню, развіццю, будучыні!”, прымеркаваны да 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Падрабязней...

Алімпіяда – гэта наша традыцыя перамагаць і быць лепшымі!

29-04-2

22 красавіка 2016 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылася V Міжнародная міжвузаўская студэнцкая алімпіяда па асновах педагогікі і псіхалогіі “Асоба і інавацыя”. Мэта алімпіяды – выяўленне значных адукацыйных дасягненняў студэнтаў у засваенні зместу псіхолага-педагагічных дысцыплін. Студэнцкая каманда нашага ўніверсітэта ўжо ў пяты раз стала актыўным удзельнікам і прызёрам гэтага прэстыжнага мерапрыемства.

Падрабязней...

Віншуем пераможцаў конкурсу “Творчасць маладых педагогаў”

Рэдакцыяй часопіса “Пачатковая школа” праведзены рэспубліканскі конкурс “Творчасць маладых педагогаў” .

Актыўны ўдзел у конкурсе прымалі выпускнікі 2013/2014 года факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі. У намінацыі “Працуем у беларускамоўнай школе” дыпломам і сертыфікатам за першае месца адзначаны ўрок беларускай мовы ў 2 класе А.В.Данчыкавай – настаўніцы Вербавіцкай базавай школы Нараўлянскага раёна. Трэцяе месца ў гэтай намінацыі у Д.І.Каржа – маладога настаўніка Ляскавіцкай СШ Петрыкаўскага раёна, выпускніка факультэта 2013/2014 навучальнага года. Дыпломам за 3 месца ў намінацыі “Выхаваўчае мерапрыемства” адзначана распрацоўна на экалагічную тэму выпускніцы гэтай жа групы В.А.Міхальцовай – цяпер настаўніцы Букчанскай СШ Лельчыцкага раёна.

Вынікі конкурсу пацвердзілі высокі ўзровень падрыхтоўкі маладых спецыялістаў – выпускнікоў 2014 года.

Віншуем!

 

Соревнования по каратэ Фестиваля неолимпийских видов спорта

gordynskaya kubok polesjya

23 красавіка 2016 года на базе спорткомплекса “Універсітэцкі” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыліся фінальныя спаборніцтвы па каратэ Фестывалю неалімпійскіх відаў спорту сярод студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь. У іх прыняло ўдзел 140 спартсменаў з 19 універсітэтаў Беларусі. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт прадстаўлялі 2 спартсмены: студэнтка 3 курса 1 групы фізіка-інжынернага факультэта Марыя Барабанава і студэнт 1 курса 2 групы факультэта фізічнай культуры Мікалай Іллюк.

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя