Дабрачынная акцыя ў дапамогу дзецям-інвалідам

Дабрачынная акцыя ў дапамогу дзецям-інвалідам

 

26-05-001На факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі функцыянуе валанцёрскае аб’яднанне "Твары дабро". З валанцёрскімі акцыямі студэнты факультэта наведалі напрацягу года Дзіцячы дом, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, дзіцячыя сады.

24 мая 2016 г. студэнты 4 курса наведалі цэнтр рэабілітацыі "Вясёлка" з дабрачыннай акцыяй “Твары дабро”. На разліковы рахунак цэнтра "Вясёлка" былі пералічаны грашовыя сродкі для закупкі санітарна-гігіенічных прылад. Студэнты з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях з дзецьмі-інвалідамі, сталі актыўнымі ўдзельнікамі карэкцыйных заняткаў педагога-псіхолага Платонавай Н.В.

Напрыканцы дабрачыннага мерапрыемства студэнты выказалі пажаданне аб далейшым супрацоўніцтве і развіцці сяброўскіх адносінаў з выхаванцамі цэнтра "Вясёлка".

26-05-00226-05-003

Дадатковая інфармацыя