Галоўная

Галоўная Навіны

Супрацоўніцтва працягваецца: тэлемост Мазыр – Томск

Кафедра англійскай мовы і МВЗМ плённа супрацоўнічае з кафедрай замежных моў Томскага політэхнічнага ўніверсітэта. У рамках XVI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Лінгвістычныя і культуралагічныя традыцыі і інавацыі”, якая 11–13 кастрычніка 2016 года аб’яднала вучоных з Расіі, Беларусі, Казахстана, Польшчы, ЗША, быў арганізаваны тэлемост паміж студэнтамі Томскага політэхнічнага ўніверсітэта і Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна з мэтай абмену навуковымі ідэямі.

Падрабязней...

Навукова-метадычны семінар “Псіхалагічныя аспекты фарміравання свядомага бацькоўства”

14-01

13 кастрычніка на базе вучэбнага корпуса № 3 адбыўся навукова-метадычны семінар “Псіхалагічныя аспекты фарміравання свядомага бацькоўства”, падрыхтаваны кафедрай практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі.

У рабоце семінара прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, а таксама загадчык філіяла кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі, педагог-псіхолаг гімназіі Міневіч Р.М., начальнік аддзела ЗАГСу Мазырскага райвыканкама Рагімава Н.С., урач жаночай кансультацыі Клімчук Я.М.

Падрабязней...

Роля студэнцкага самакіравання ў фарміраванні творчай асобы будучага педагога

14-1

Моладзь – гэта добры і правільны знак!
Моладзь выбірае філфак!

 

11.10.2016 на філалагічным факультэце адбылося пасяджэнне студэнцкага савета ў форме круглага стала Роля студэнцкага самакіравання ў фарміраванні творчай асобы будучага педагога.

Падрабязней...

Інавацыйныя падыходы да прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка замежнай мовы

Пошук эфектыўных шляхоў прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка замежнай мовы з улікам сучасных тэндэнцый абнаўлення зместу адукацыі – актуальная задача, якая стаіць перад выкладчыцкімі калектывамі вышэйшай школы.

 

29 верасня 2016 г. на кафедры англійскай мовы і МВЗМ адбыўся семінар-практыкум па тэме “Метады рэфлексіўнай дзейнасці на ўроку замежнай мовы”.

Падрабязней...

Тваё жыццё – твой выбар

З 10 верасня па 10  кастрычніка 2016 года ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” былі праведзены мерапрыемствы па прафілактыцы суіцыданебяспечных паводзінаў. На стэндах і сайце ўніверсітэта была размешчана інфармацыя па асвятленні дадзенай праблемы, дзе таксама была падкрэслена важнасць сучаснага звароту па дапамогу ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Праводзілася дыягнастычнае даследаванне сярод студэнтаў першых курсаў, якое дапамагло спецыялістам прааналізаваць узровень трывожнасці і найбольш актуальныя прычыны стрэсавых сітуацый у маладзёжным асяродку, што ў будучыні будзе выкарыстана пры распрацоўцы метадычных рэкамендацый.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя