Навукова-метадычны семінар “Псіхалагічныя аспекты фарміравання свядомага бацькоўства”

Навукова-метадычны семінар “Псіхалагічныя аспекты фарміравання свядомага бацькоўства”

p>14-01

13 кастрычніка на базе вучэбнага корпуса № 3 адбыўся навукова-метадычны семінар “Псіхалагічныя аспекты фарміравання свядомага бацькоўства”, падрыхтаваны кафедрай практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі.

У рабоце семінара прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, а таксама загадчык філіяла кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі, педагог-псіхолаг гімназіі Міневіч Р.М., начальнік аддзела ЗАГСу Мазырскага райвыканкама Рагімава Н.С., урач жаночай кансультацыі Клімчук Я.М.

Адкрыла семінар Іванова Л.М., загадчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, якая ў прывітальным слове адзначыла шматзначнасць паняцця “свядомае бацькоўства”, якое падразумявае, побач з псіхалагічным аспектам, сацыяльную і медыцынскую гатоўнасць асобы да бацькоўства.

Асноўныя псіхалагічныя складнікі гатоўнасці маладых людзей да ролі бацькоў раскрыла дацэнт Калач Л.А. Аб асаблівасцх прававога рэгулявання сямейных адносінаў расказала Рагімава Н.С., начальнік аддзела ЗАГСу Мазырскага райвыканкама. Была агучана тэндэнцыя да павелічэння сярэдняга ўзросту ўступлення ў шлюбныя адносіны як сярод мужчын – 31 год, так і сярод жанчын – 28 год. Выступленне ўрача жаночай кансультацыі Клімчук Я.М. было прысвечана фактарам, якія ўплываюць на рэпрадуктыўнае здароўе моладзі, а таксама будучага патомства, сярод якіх значным з’яўляецца здаровы лад жыцця будучай маці. Педагог-псіхолаг гімназіі Міневіч Р.М. у форме інтэрактыўнага ўзаемадзеяння прывёў слухачоў да ўсведамлення чаканняў і памылак пры выбары партнёра як будучага супруга і бацькі. Старшы выкладчык Сцельчанка І.Д. выкарыстала ў сваім выступленні рэсурсы казкатэрапіі па фарміраванні ў моладзі свядомага бацькоўства.

Завяршыўся семінар рэфлексіяй, для ажыццяўлення якой студэнты ў пісьмовай форме завяршалі сказ “Я зразумела, што свядомае бацькоўства – гэта…”. Аналіз меркаванняў паказаў, што ключавым для вызначэння галоўнага ў гэтым працэсе з’яўляецца слова “адказнасць”.

Дадатковая інфармацыя