Супрацоўніцтва працягваецца: тэлемост Мазыр – Томск

Супрацоўніцтва працягваецца: тэлемост Мазыр – Томск

Кафедра англійскай мовы і МВЗМ плённа супрацоўнічае з кафедрай замежных моў Томскага політэхнічнага ўніверсітэта. У рамках XVI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Лінгвістычныя і культуралагічныя традыцыі і інавацыі”, якая 11–13 кастрычніка 2016 года аб’яднала вучоных з Расіі, Беларусі, Казахстана, Польшчы, ЗША, быў арганізаваны тэлемост паміж студэнтамі Томскага політэхнічнага ўніверсітэта і Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна з мэтай абмену навуковымі ідэямі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта, якія з’яўляюцца членамі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Лінгвіст”, якая ўваходзіць у студэнцкую навуковую супольнасць, а таксама студэнты і магістранты, што актыўна рэалізуюць сябе ў навуковай рабоце факультэта.

Студэнтка 5 курса 1 групы Шаўчэнка Я.М. пазнаёміла слухачоў з асаблівасцямі трансфармацый метафар у рамане Л.М. Талстога “Вайна і мір”. Ажыўленую дыскусію выклікаў даклад студэнта 5 курса 1 групы Ючко А.І. “Маўленчыя паводзіны ўдзельнікаў камунікатыўнай сітуацыі “канфлікт” у педагагічным дыскурсе”. Клімовіч Я.А., студэнтка 4 курса 1 групы, правяла лексіка-семантычны аналіз эргаўрбонімаў на прыкладзе назваў пабаў і бараў раёна Ерыхон (Оксфард) і выявіла іх асаблівасці. Цікавыя прыклады былі прадстаўлены аўдыторыі ў дакладзе студэнткі 5 курса 1 групы Драздовіч Ю.В. “Лексічны паўтор як сродак эмфатызацыі маўлення (на матэрыяле цыклу лірычных мініяцюр І.С. Тургенева “Вершы ў прозе”).

Дадзены тэлемост умацаваў шматгадовае супрацоўніцтва кафедр і стаў новай формай узаемадзеяння. Напрыканцы ўдзельнікі выказалі ўпэўненасць у працягу зносінаў у  on-line фармаце.

29-05-21  29-05-22
29-05-21  29-05-22

Ковалева Е.В., зав. кафедрой английского языка и МПИЯ,
председатель студенческого научного общества университета

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя