Інавацыйныя падыходы да прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка замежнай мовы

Інавацыйныя падыходы да прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка замежнай мовы

Пошук эфектыўных шляхоў прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка замежнай мовы з улікам сучасных тэндэнцый абнаўлення зместу адукацыі – актуальная задача, якая стаіць перад выкладчыцкімі калектывамі вышэйшай школы. 

29 верасня 2016 г. на кафедры англійскай мовы і МВЗМ адбыўся семінар-практыкум па тэме “Метады рэфлексіўнай дзейнасці на ўроку замежнай мовы”.

       Заяўленая тэма выклікала жывы інтарэс, і ўдзельнікамі семінара сталі не толькі студэнты 3 курса дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”, але і выкладчыкі кафедры англійскай мовы і МВЗМ, нямецкай мовы і МВЗМ, студэнты выпускнога 5 курса.

Заняткі прайшлі ў атмасферы дзелавога супрацоўніцтва. Студэнты былі актыўнымі, дэманструючы зацікаўленасць у авалодванні матэрыялам і разуменне таго, што на сённяшні час нельга быць прафесійна граматным спецыялістам у галіне выкладання замежных моў без вывучэння і выкарыстання вялізнага арсенала інавацыйных тэхналогій.

Дадзеныя заняткі паказалі, што інтэрактыўнае навучанне развівае камунікатыўныя ўменні і навыкі, дапамагае ўстанаўленню эмацыянальных кантактаў паміж навучэнцамі, вырашае выхаваўчую задачу, паколькі прывучае працаваць у камандзе, прыслухоўвацца да думкі сваіх таварышаў.

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў у педагагічным працэсе пабуджае выкладчыка да пастаяннай творчасці, самаўдасканалення, змен, прафесійнага і асабовага росту, развіцця. Знаёмячыся з тым ці іншым інтэрактыўным метадам, выкладчык вызначае яго педагагічныя магчымасці, ідэнтыфікуе з асаблівасцямі студэнтаў мяркуемы змест заняткаў, прымярае новыя формы работы да сваёй індывідуальнасці.

Гэтая інавацыйная дзейнасць не пакідае педагога, пакуль ён усведамляе, што інтэрактыўныя метады навучання з’яўляюцца дзейнасным педагагічным сродкам, а выкарыстанне ў педагагічным працэсе тэхналогіі інтэрактыўнага навучання – неабходная ўмова аптымальнага развіцця і тых, хто навучаецца, і тых, хто вучыць. 

Дадатковая інфармацыя