Галоўная

Галоўная Навіны

Падпісанне праграмы супрацоўніцтва паміж УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і Тураўскай епархіяй на 2016–2020 гг.

17 лістапада 2016 года адбылося падпісанне Праграмы супрацоўніцтва паміж УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” і Тураўскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2016–2020 гг.

У ходзе сустрэчы быў зроблены аналіз двухбаковага супрацоўніцтва паміж універсітэтам і епархіяй, вынікам якога з’яўляецца правядзенне сумесных навукова-практычных семінараў, рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый, прысвечаных гісторыі праваслаўя на палескай зямлі, духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Падрабязней...

Студент года - 2016

18-11-114 лістапада ў АКЦ адбыўся абласны этап конкурсу “Студэнт года – 2016”. Наш універсітэт прадстаўляла студэнтка 3 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Вікторыя Кукса. Кожны ўдзельнік раскрыў свой творчы патэнцыял. Свята студэнцтва праходзіла ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы. Наша Вікторыя стала ўладальніцай намінацыі “Адкрыццё года”, а прадстаўляць Гомельшчыну на рэспубліканскім этапе конкурсу “Студэнт года” будзе Аліна Данільчанка, студэнтка Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. 

Падрабязней...

Узаемаабмен магістрантамі

17-11-02У рамках дагавору аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” (г. Мазыр, Рэспубліка Беларусь) і федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установай вышэйшай адукацыі “Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт” (г. Краснадар, Расійская Федэрацыя) і ў сувязі з рэалізацыяй міжнароднага праекта “Падрыхтоўка педагогаў і адукацыйных менеджэраў да работы з гетэрагеннымі групамі і арганізацыямі” (543873-TEMPUS-1-2013-1 DE-TEMPUS-JPCR)  з 14.11.2016 па 27.11.2016 адбываецца абмен магістрантамі.

Падрабязней...

Районный этап областного конкурса научных биолого-экологических работ учащихся учреждений общего среднего и дополнительного образования «Молодежь и экологические проблемы современности»

11 лістапада 2016 года на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта адбыўся раённы этап абласнога конкурсу біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі “Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці”.

Падрабязней...

Прысвячэнне ў студэнты першакурснікаў фізіка-інжынернага факультэта

3 лістапада 2016 года адбылося мерапрыемства асаблівай значнасці для першакурснікаў фізіка-інжынернага факультэта УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна” – Прысвячэнне ў студэнты.

Урачыстае мерапрыемства пачалося з цёплых прывітальных слоў першакурснікам, якія сказалі загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Шапялевіч Васіль Васільевіч і куратар акадэмічнай групы № 2, дацэнт Равуцкая Жанна Іванаўна. Яны адзначылі, што студэнцкае жыццё – гэта не толькі вучоба, але і мноства яркіх момантаў і магчымасцей праявіць сябе.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя