Галоўная

Галоўная Навіны

Навукова-метадычны семінар “Магчымасць выкарыстання электроннай базы дадзеных біяразнастайнасці Рэспублікі Беларусь для выканання даследчай работы”

28-11-0123 лістапада 2016 года на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта адбыўся навукова-метадычны семінар “Магчымасць выкарыстання электроннай базы дадзеных біяразнастайнасці Рэспублікі Беларусь для выканання даследчай работы”, арганізаваны кафедрай біёлага-хімічнай адукацыі сумесна з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Падрабязней...

Алімпіяды як фактар развіцця працоўнага навучання ў Рэспубліцы Беларусь

24-11(2)22 лістапада 2016 года на кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі адбыўся навукова-метадычны семінар па тэме “Алімпіяды як фактар развіцця працоўнага навучання ў Рэспубліцы Беларусь” з запрашэннем настаўнікаў тэхнічнай працы г. Мазыра і Мазырскага раёна.

Падрабязней...

Студэнцкаму самакіраванню – Так!

22-11-0817.11.2016 на філалагічным факультэце адбыўся Дзень самакіравання, прысвечаны Міжнароднаму дню студэнта. На працягу месяца актывам студэнцкага савета разглядаліся і карэктаваліся дэталі і асноўныя этапы правядзення Дня самакіравання. У выніку была падрыхтавана шырокая праграма вучэбна-выхаваўчых мерапрыемстваў.

Падрабязней...

“Студэнт года – 2016” ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

21-11-1618 лістапада ва ўрачыстай абстаноўцы ўніверсітэта адбыўся конкурс “Студэнт МДПУ імя І.П. Шамякіна – 2016”.

У конкурсе прынялі ўдзел самыя таленавітыя, мэтанакіраваныя студэнты пяці факультэтаў, якія вучацца на “выдатна” і дасягнулі высокіх вынікаў у розных відах дзейнасці: Уласенка Карына, студэнтка філалагічнага факультэта; Супруновіч Дзмітрый, студэнт факультэта фізічнай культуры; Зубок Алег, студэнт фізіка-інжынернага факультэта; Корзун Вікторыя, студэнтка факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі; Архіпава Вераніка, студэнтка тэхнолага-біялагічнага факультэта.

Падрабязней...

19 лістапада стартаваў асветніцка-адукацыйны і прафарыентацыйны праект “Універсітэцкія суботы”

21-11-1519.11.2016 адбылося першае ў бягучым навучальным годзе мерапрыемства ў рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы”. Практыкум “Складаныя пытанні ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па гісторыі Беларусі” праводзіла старшы выкладчык кафедры гісторыі і методыкі выкладання гісторыі З. С. Кур’ян. Мерапрыемства наведалі 64 навучэнцы 10–11 класаў сярэдніх школ і гімназій г. Мазыра, г. Калінкавічы, г. Нароўлі, ДУА “Рамязоўскі яслі-дзіцячы сад-сярэдняя школа Ельскага раёна”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя