Навукова-метадычны семінар “Магчымасць выкарыстання электроннай базы дадзеных біяразнастайнасці Рэспублікі Беларусь для выканання даследчай работы”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.11.2016 06:27
23 лістапада 2016 года на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта адбыўся навукова-метадычны семінар “Магчымасць выкарыстання электроннай базы дадзеных біяразнастайнасці Рэспублікі Беларусь для выканання даследчай работы”, арганізаваны кафедрай біёлага-хімічнай адукацыі сумесна з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
З гісторыяй і накірункамі работы дадзенай арганізацыі прысутных азнаёмілі яе дырэктар Аляксандр Яўгенавіч Вінчэўскі і менеджэр Ксенія Панцялей.
З асаблівай цікавасцю прысутныя, сярод якіх былі настаўнікі сярэдніх школ г. Мазыра, выкладчыкі і студэнты тэхнолага-біялагічнага факультэта, слухалі выступленне А.Я. Вінчэўскага на тэму “Асаблівасці вызначэння відавой прыналежнасці некаторых відаў птушак”. У ходзе віктарыны напрыканцы семінара прысутныя маглі праверыць свае веды ў галіне арніталогіі.
Директор ОО АПБ А.Е. Винчевский рассказывает об истории и стратегии развития организации и особенностях определения видовой принадлежности птиц
Менеджер ОО АПБ Ксения Пантелей знакомит присутствующих с основными международными соглашениями Республики Беларусь в сфере охраны биологического разнообразия
Среди участников семинара учителя биологии школ г. Мозыря, преподаватели и студенты технолого-биологического факультета