Студэнцкаму самакіраванню – Так!

Студэнцкаму самакіраванню – Так!

22-11-0817.11.2016 на філалагічным факультэце адбыўся Дзень самакіравання, прысвечаны Міжнароднаму дню студэнта. На працягу месяца актывам студэнцкага савета разглядаліся і карэктаваліся дэталі і асноўныя этапы правядзення Дня самакіравання. У выніку была падрыхтавана шырокая праграма вучэбна-выхаваўчых мерапрыемстваў.

Дзень самакіравання пачаўся з пасяджэння студэнцкага савета факультэта, на якім абмяркоўваліся “Асноўныя накірункі і характарыстыкі Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016–2020 гады” (дакладчык – старшыня студэнцкага савета Шырко Г.В.). У абмеркаванні праграмы прынялі ўдзел дэкан філалагічнага факультэта Ісмайлава Л.В., намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Судзібор І.Л., члены студэнцкага савета ўніверсітэта і факультэта.

У гэты дзень абавязкі дэкана філалагічнага факультэта выконвала Шырко Г.В. (5 курс, 1 група); намесніка дэкана па вучэбнай рабоце – Шаўрэй А.С. (5 курс, 1 група); намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце – Уласенка К.А. (3 курс, 1 група). У “начальства” таксама трапілі: Слуцкі А.М., Касцішына В.В., Сіліч В.Г., Качан І.І., Андрэйкавец А.В., Рафальская В.Г., Панасюк А.В., Гудзінаў М.Ю., Койдан Т.П. і інш. У ролі выкладчыкаў выступілі Комар А.М., Каленік К.В., Касцішына В.В., Кошкіна Т.І., Чарадзіна А.А., Макееў А.В., Чыжэўская В.І., Белая А.А., Мяцельскі М.А. і інш.

Для студэнтаў 1, 2 курсаў была падрыхтавана і праведзена віктарына “2016 – Год культуры ў Беларусі”. Пераможцай стала студэнтка 2 курса 3 групы Цімошчанка Ганна.

Сярод студэнтаў і выкладчыкаў Ібрагімавай А., Сіліч В. і Слуцкім А. было праведзена бліц-апытанне “Студэнт ХХІ стагодзя – гэта…”.

На працягу дня для студэнтаў і выкладчыкаў працавала выстава навукова-метадычнай літаратуры “Майстры псіхалогіі”, падрыхтаваная студэнцкім саветам і чытальнай залай універсітэта.

У рамках дня самакіравання былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

  • Круглы стол “Асноўныя накірункі і характарыстыкі Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016–2020 гады” 

23-11-06 23-11-02 23-11-03
23-11-04 23-11-05 23-11-01
23-11-07 23-11-08 23-11-09

  • Прафарыентацыйная акцыя ў ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра”, УА “Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй” “Мы выбіраем філфак!”
 
23-11-10 23-11-11 23-11-12
 
23-11-13 23-11-14 23-11-15
 
23-11-16 23-11-17 23-11-18
  • Майстар-клас для студэнтаў 2, 3 курсаў “Дай мне руку…”: Нарыс жыцця і творчасці І.С. Тургенева

    23-11-19 23-11-20 23-11-21
    23-11-22 23-11-23 23-11-24
  • Конкурс “Сэлфі з любімым выкладчыкам”

    23-11-25 23-11-26 23-11-27
    23-11-28 23-11-29 23-11-30
    23-11-31 23-11-32 23-11-34
    23-11-35 23-11-36 23-11-37
    23-11-38 23-11-39 23-11-40
    23-11-41
  • Дабрачынная акцыя “Кніга жыцця”


    23-11-42 23-11-43 23-11-44
    23-11-45 23-11-46 23-11-47
    23-11-48 23-11-49 23-11-50
    23-11-51 23-11-52 23-11-53
    23-11-54 23-11-55
  • Выстава навукова-метадычнай літаратуры “Майстры псіхалогіі”
    23-11-56 23-11-56 23-11-57
    23-11-58 23-11-59 23-11-60

Дзень студэнцкага самакіравання на філалагічным факультэце прайшоў паспяхова. Ён паказаў, што ў студэнтаў ёсць здольнасці і магчымасці для асабовага і прафесійнага развіцця, дапамог усвядоміць неабходнасць адказнасці за даручаную справу.

Ад імя “студэнцкага дэканата” дзякуем усім студэнтам, якія прынялі ўдзел у рабоце Дня самакіравання і віншуем з Міжнародным днём студэнта.

 “Студэнцкі дэканат”

Дадатковая інфармацыя