Алімпіяды як фактар развіцця працоўнага навучання ў Рэспубліцы Беларусь

Алімпіяды як фактар развіцця працоўнага навучання ў Рэспубліцы Беларусь

24-11(2)22 лістапада 2016 года на кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі адбыўся навукова-метадычны семінар па тэме “Алімпіяды як фактар развіцця працоўнага навучання ў Рэспубліцы Беларусь” з запрашэннем настаўнікаў тэхнічнай працы г. Мазыра і Мазырскага раёна.

План работы навукова-метадычнага семінара па тэме “Алімпіяды як фактар развіцця працоўнага навучання ў Рэспубліцы Беларусь” прадугледжваў разгляд наступных пытанняў:

1.Актуальныя праблемы развіцця тэхналагічнай адукацыі навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь і Расіі ў рамках вучэбных прадметаў “Працоўнае навучанне” і “Тэхналогія”.

Канцэптуальныя асновы развіцця працоўнага навучання ў Рэспубліцы Беларусь і Расіі на сучасным этапе станаўлення інтэграванай агульнай сярэдняй тэхналагічнай адукацыі.

Аналіз нарматыўна-прававой дакументацыі: канцэпцый, адукацыйных стандартаў, вучэбных праграм, каляндарна-тэматычнага планавання па вучэбных прадметах “Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца” і “Тэхналогія”.

Дакладваў: загадчык кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Астрэйка С.Я.

2.Арганізацыя і правядзенне алімпіяд па тэхнічнай працы па новых правілах без этапу па абароне творчых праектаў: арганізацыя алімпіяды ў школьных вучэбных майстэрнях; матэрыялы, чарцёжныя прыналежнасці, інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне; ахова працы і правілы бяспечнай работы; узровень рэпрадуктыўнай і творчай падрыхтоўкі навучэнцаў; віды графічных, тэхналагічных і практычных тураў; крытэрыі ацэнкі з улікам творчага кампанента; колькасць балаў і інш.

Дакладвалі: дацэнт кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі Юдзіцкі В.А., метадыст працоўнага навучання Мазырскага аддзела адукацыі Булаўка Л.С., кіраўнік метадычнага аб’яднання г. Мазыра і старшыня журы алімпіяд па тэхнічнай працы Назарчук В.Ф.

Па выніках работы семінара былі зроблены навукова-метадычныя рэкамендацыі, арыентаваныя на абагульненне асноўных накірункаў канцэптуальнага развіцця тэхналагічнай адукацыі навучэнцаў і алімпіяднага руху ў Рэспубліцы Беларусь і Расіі з улікам новай нарматыўна-прававой дакументацыі і характару творча-тэхнічнай і мастацкай дзейнасці навучэнцаў у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі. 

24-11(3) 24-11(4) 24-11(5)
24-11(6) 24-11(7) 24-11(8)
24-11(8) 24-11(8) 24-11(8)
24-11(8) 24-11(8) 24-11(8)
24-11(8) 24-11(8) 24-11(8)
24-11(8)
 

Дадатковая інфармацыя