Галоўная

Галоўная Навіны

Стажыроўка выкладчыкаў у г. Санкт-Пецярбурзе

04-01-01З 21.12.2016 па 30.12.2016 выкладчыкі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна (загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Паліева Т.В. і кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі Гуцко Н.В.) прайшлі стажыроўку ў Аўтаномнай некамерцыйнай адукацыйнай арганізацыі вышэйшай адукацыі “Міжрэгіянальны інстытут эканомікі і права пры Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС” (МІЭП пры МПА ЕўрАзЭС), Расійская Федэрацыя, г. Санкт-Пецярбург.

Падрабязней...

“Калядныя сустрэчы” на філалагічным факультэце

03-01-0228.12.2016 г. на філалагічным факультэце адбыліся “Калядныя сустрэчы”, падрыхтаваныя студэнтамі 2 курса спец. “Руская мова і літаратура” (куратар – Татарынава Т.І.). 

Сярод гасцей навагодняга свята – студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта, настаўнікі-славеснікі ўстаноў адукацыі г. Мазыра і г. Калінкавічы.

Падрабязней...

Універсітэцкая субота

29-12-02 24.12.2016 у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна ў рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы” пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры фізікі і прыкладной інфарматыкі прафесара Шапялевіча Васіля Васільевіча адбыліся лекцыя і семінар “Галаграфія і даследчыя задачы па фізіцы”. Мерапрыемства наведалі 60 навучэнцаў 9–11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ №№ 1, 5, 6, 9, 12 г. Мазыра, гімназіі г. Калінкавічы, Антонаўскай сярэдняй школы Калінкавіцкага раёна, а таксама настаўнікі дадзеных устаноў адукацыі.

Падрабязней...

Агульнаўніверсітэцкая дабрачынная акцыя “Лепшае дзецям”

27-12-24Супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, аб’яўленай у Беларусі з 9 снежня па 8 студзеня 2017 года. Удзельнікі валанцёрскага атрада “Твары дабрыню” на працягу снежня наведвалі ўстановы адукацыі і аховы здароўя г. Мазыра з навагоднімі мерапрыемствамі.

Падрабязней...

Абласны фестываль студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка” – “Місія невыканальная”

27-12-14Форум студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка” за шматгадовую гісторыю стаў сапраўднай візітнай карткай студэнцтва Гомельскай вобласці, якая фарміруе не толькі камандны дух першакурснікаў, але і пачуццё любові да сваёй навучальнай установы, якая аб’ядноўвае самых таленавітых і крэатыўных студэнтаў.

У фае Гомельскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра была арганізавана выстава ідэалагічнай і выхаваўчай работы, на якой універсітэты прадставілі праекты грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці і маладзёжных ініцыятыў, вынікі творчых і спартыўных дасягненняў.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя