“Студэнт года – 2016” ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

“Студэнт года – 2016” ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

21-11-1618 лістапада ва ўрачыстай абстаноўцы ўніверсітэта адбыўся конкурс “Студэнт МДПУ імя І.П. Шамякіна – 2016”.

У конкурсе прынялі ўдзел самыя таленавітыя, мэтанакіраваныя студэнты пяці факультэтаў, якія вучацца на “выдатна” і дасягнулі высокіх вынікаў у розных відах дзейнасці: Уласенка Карына, студэнтка філалагічнага факультэта; Супруновіч Дзмітрый, студэнт факультэта фізічнай культуры; Зубок Алег, студэнт фізіка-інжынернага факультэта; Корзун Вікторыя, студэнтка факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі; Архіпава Вераніка, студэнтка тэхнолага-біялагічнага факультэта.

З прывітальным словам выступіла начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Святлана Васільеўна Мацвеева. Яна таксама павіншавала прысутных з Міжнародным днём студэнта.

Удзельнікі выступалі і прадстаўлялі сябе, свае здольнасці ў чатырох конкурсах: “Партфоліа”, “Праект года”, конкурс аратарскага майстэрства “Мая спецыяльнасць – мая гарантыя будучыні”, творчы конкурс “Маладая Беларусь”.

Па выніках конкурсу тытул “Студэнт МДПУ – 2016” заваявала студэнтка факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі  Корзун Вікторыя. Кожны студэнт атрымаў дыплом за ўдзел, а таксама каштоўныя падарункі. 

21-11-45 21-11-44 21-11-43
21-11-42 21-11-41
21-11-40
21-11-39 21-11-38 21-11-37
21-11-36 21-11-35 21-11-34
21-11-33 21-11-32 21-11-33
21-11-32 21-11-31 21-11-30
21-11-29 21-11-28 21-11-27
21-11-26 21-11-25 21-11-24
21-11-23 21-11-22 21-11-21
21-11-20 21-11-19 21-11-18
21-11-17

 
 
 

Дадатковая інфармацыя