Галоўная

Галоўная Навіны

«А ну-ка, першакурснік!» на філалагічным

Сезон адкрыццяў на факультэце!

Студэнтаў многа прыняў ён.

А зараз глядзіце, што могуць гэтыя,

Словы рыхтуйце ім для пахвал.

26.10.2016 на філалагічным факультэце адбыўся фестываль студэнцкіх талентаў “А ну-ка, першакурснік – 2016!”. Тэма конкурсу – “Філфак! Мы разам!” На сцэне ўніверсітэта выступілі першакурснікі спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” (каманда “Філджаз”) і “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” (каманда  «Starmix»).

Падрабязней...

ІІІ ТУРАЎСКІЯ ЕПАРХІЯЛЬНЫЯ АДУКАЦЫЙНЫЯ ЧЫТАННІ

26.10 – 27.10.2016 на базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбываліся ІІІ Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні на тэму “1917–2017 гг.: праваслаўе ў гісторыі і культуры Беларусі – вопыт стагоддзя”.

Для ўдзелу ў Чытаннях было прадстаўлена 75 дакладаў ад выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь (ГДУ імя Ф. Скарыны, МДПУ імя І.П. Шамякіна, БДАТУ, БарДУ, БТЭУВК), запрошаны навучэнцы сярэднеспецыяльных навучальных устаноў і агульнаадукацыйных школ. Асаблівасцю цяперашніх Чытанняў стаў шырокі ўдзел педагогаў школ Гомельскай і Брэсцкай абласцей, г. Мінска.

Падрабязней...

Фільмы В. Турава выклікаюць цікавасць у студэнтаў

27-10-2

Моладзь – гэта самая мабільная частка нашага грамадства. Яркім прыкладам гэтага з’яўляюцца студэнты 1–3 курсаў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, якія вырашылі актыўна і з карысцю правесці свой вольны час, наведаўшы кінатэатр “Мір” для прагляду кінафільма “Я родам з дзяцінства”, прымеркаванага да 80-годдзя з дня нараджэння рэжысёра кінастудыі “Беларусьфільм”, Народнага артыста СССР, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Віктара Турава.

 

Першы Расійска-Беларускі форум “Славянскі дыялог”

27-10-03

У рамках V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Спецыяліст ХХІ стагоддзя: псіхолага-педагагічная культура і прафесійная кампетэнтнасць” 21–22 кастрычніка 2016 года ва УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” адбыўся І Расійска-Беларускі форум “Славянскі дыялог”.

Падрабязней...

Віншуем з прысуджэннем вучонай ступені!

buket2

buket2

Віншуем СЕРГУШКОВУ ВОЛЬГУ УЛАДЗІМІРАЎНУ,

старшага выкладчыка

кафедры беларускай і рускай філалогіі,

з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук!

 

Віншуем КАВАЛЕВІЧ ІРЫНУ АЛЕГАЎНУ,

старшага выкладчыка

кафедры англійскай мовы і МВЗМ,

з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук!

 

Жадаем далейшых поспехаў у навуковай дзейнасці! 

 

 

Дадатковая інфармацыя