Першы Расійска-Беларускі форум “Славянскі дыялог”

Першы Расійска-Беларускі форум “Славянскі дыялог”

27-10-03

У рамках V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Спецыяліст ХХІ стагоддзя: псіхолага-педагагічная культура і прафесійная кампетэнтнасць” 21–22 кастрычніка 2016 года ва УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” адбыўся І Расійска-Беларускі форум “Славянскі дыялог”.

УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прадставілі на форуме дэкан факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Б.А. Крук, дацэнт кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі Солахаў А.В., дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Ахраменка П.Я.

На пленарным пасяджэнні І Расійска-Беларускага форума “Славянскі дыялог” з дакладам на тэму  «Паўтор як лексіка-граматычны сродак і экспрэсіўны прыём разгортвання бяззлучнікавага складанага сказа ў беларускай і рускай мовах» выступіў Крук Барыс Аляксеевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. У рабоце секцый форума ўдзельнічалі кандыдаты філалагічных навук, дацэнты Солахаў А.В., Ахраменка П.Я.

 

 

Дадатковая інфармацыя