ІІІ ТУРАЎСКІЯ ЕПАРХІЯЛЬНЫЯ АДУКАЦЫЙНЫЯ ЧЫТАННІ

ІІІ ТУРАЎСКІЯ ЕПАРХІЯЛЬНЫЯ АДУКАЦЫЙНЫЯ ЧЫТАННІ

26.10 – 27.10.2016 на базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбываліся ІІІ Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні на тэму “1917–2017 гг.: праваслаўе ў гісторыі і культуры Беларусі – вопыт стагоддзя”.

Для ўдзелу ў Чытаннях было прадстаўлена 75 дакладаў ад выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь (ГДУ імя Ф. Скарыны, МДПУ імя І.П. Шамякіна, БДАТУ, БарДУ, БТЭУВК), запрошаны навучэнцы сярэднеспецыяльных навучальных устаноў і агульнаадукацыйных школ. Асаблівасцю цяперашніх Чытанняў стаў шырокі ўдзел педагогаў школ Гомельскай і Брэсцкай абласцей, г. Мінска.

Удзельнікаў Чытанняў прывітаў прарэктар па навуковай рабоце Наўныка В.М., які адзначыў, што ў нашым універсітэце надаецца вялікая ўвага навукова-даследчай рабоце па вывучэнні гісторыі праваслаўя, духоўнай спадчыны беларускага народа.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама Клепчукова Л.С. у сваім прывітанні выказала надзею на тое, што Мазырскі педагагічны ўніверсітэт, а таксама іншыя навучальныя ўстановы г. Мазыра будуць працягваць актыўнае ўзаемадзеянне з Тураўскай епархіяй па пытаннях духоўна-маральнага выхавання моладзі.

Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід падкрэсліў важнасць духоўнага складніка ў сучаснай адукацыі.

З пленарнымі дакладамі выступілі Сымановіч Т.М., загадчык кафедры гісторыі і МВГ УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт: “Узаемадзеянне ўстаноў адукацыі і Беларускай праваслаўнай Царквы ў духоўна-маральным выхаванні моладзі”; Юрыс С.А., дэкан факультэта давузаўскай  падрыхтоўкі і прафарыентацыі ГДТУ імя П.А. Сухога, кандыдат гістарычных навук, дацэнт: “Дзейнасць Гомельскага праваслаўнага брацтва на пачатку ХХ стагоддзя”; Чарапко С.А., загадчык кафедры агульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт: “Дзейнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стст. у разрэзе статыстыкі”; Мохарава Н.В., дырэктар ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”: “Вынікі рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання аптымістычнага светапогляду навучэнцаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа»”.

Работа Чытанняў была арганізавана ў рамках пяці секцый:

– Супрацоўніцтва царквы і дзяржавы;

– Этычная дактрына праваслаўя;

– Палажэнне рускай праваслаўнай царквы ў 1917–2017 гг.;

– Місіянерская і асветніцкая дзейнасць царквы;

– Дашкольная адукацыя.

Завяршылася канферэнцыя выступленнем ансамбля народнага інструментальнага калектыву Мазырскага музычнага каледжа. 

Дадатковая інфармацыя