Галоўная

Галоўная Навіны

Акцыя “Студэнты – дзецям-інвалідам”

06-12-003Паводле традыцыі, на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі напярэдадні Міжнароднага дня інваліда – 3 снежня – была праведзена акцыя “Студэнты – дзецям-інвалідам”.

На сабраныя сродкі былі набытыя спартыўны інвентар і канцылярскія тавары для выхаванцаў ДУА “Мазырскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.

Падрабязней...

Кубак Першакурсніка

06-12-0130 лістапада 2016 года ў ДК “Будаўнік” адбылася доўгачаканая падзея – штогадовы фестываль-конкурс студэнцкіх талентаў “Кубак Першакурсніка – 2016”. Дзве гадзіны захапляльнай музыкі, танцаў, жартаў зарадзілі залу, шчодрую на апладысменты. У гэты дзень свае творчыя праграмы прадставілі 5 факультэтаў. Адкрываючы мерапрыемства, прарэктар па выхаваўчай рабоце С.М. Шчур усім першакурснікам пажадаў поспехаў, удачы і творчага задору на ўсе гады навучання ва ўніверсітэце і ўручыў Граматы ўніверсітэта за творчую, валанцёрскую дзейнасць, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта студэнтам-актывістам. 

Падрабязней...

Навукова-практычны семінар “Тэорыя і практыка выкладання замежных моў ва ўмовах міжкультурнай камунікацыі”

06-12-430 лістапада 2016 года на базе філалагічнага факультэта адбыўся навукова-практычны семінар “Тэорыя і практыка выкладання замежных моў ва ўмовах міжкультурнай камунікацыі”, арганізаваны кафедрай англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў.

У семінары прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры англійскай мовы і МВЗМ, настаўнікі школ г. Мазыра і г. Калінкавічы, а таксама студэнты філалагічнага факультэта.

Падрабязней...

Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі ў маладзёжным асяродку

02-12-5

З 24 па 26 лістапада на базе ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам адбыўся трохдзённы трэнінг па падрыхтоўцы інструктараў “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі ў маладзёжным асяродку”, які праводзіла трэнер па праблеме прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, намеснік старшыні Жлобінскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Агаронава Рузанна.

 

Падрабязней...

«Мая Беларусь»: экскурсія ў горад-герой Мінск

27.11.2016 для студэнтаў філалагічнага факультэта сумесна з прафкамам студэнтаў універсітэта была арганізавана экскурсія ў горад-герой Мінск.

Мэта экскурсійнай паездкі: выхаванне ў маладога пакалення любові да сваёй краіны, да яе гераічнай гісторыі і самабытнай культуры.

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя