Кубак Першакурсніка

Кубак Першакурсніка

06-12-0130 лістапада 2016 года ў ДК “Будаўнік” адбылася доўгачаканая падзея – штогадовы фестываль-конкурс студэнцкіх талентаў “Кубак Першакурсніка – 2016”. Дзве гадзіны захапляльнай музыкі, танцаў, жартаў зарадзілі залу, шчодрую на апладысменты. У гэты дзень свае творчыя праграмы прадставілі 5 факультэтаў. Адкрываючы мерапрыемства, прарэктар па выхаваўчай рабоце С.М. Шчур усім першакурснікам пажадаў поспехаў, удачы і творчага задору на ўсе гады навучання ва ўніверсітэце і ўручыў Граматы ўніверсітэта за творчую, валанцёрскую дзейнасць, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта студэнтам-актывістам. 

Традыцыйна ўдзельнікам была зададзена тэматыка. Фестываль праходзіў пад агульнай назвай “Мы выбралі дарогу педагога!”. Кожная каманда ўражвала гледачоў разнастайнасцю выкарыстаных жанраў. 

Нягледзячы на патрабавальнае судзейства, без узнагароды не застаўся ніхто. Усе каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі ў той ці іншай намінацыі і заахвочаны падарункамі, якія прадаставілі спонсары мерапрыемства. 

Кубак Пераможцы атрымаў мацнейшы – каманда тэхнолага-біялагічнага факультэта “Місія невыканальная”. 

Мы ўдзячныя ўсім камандам за добрую падрыхтоўку, цікавыя выступленні і віншуем вас, дарагія першакурснікі, з цудоўным пачаткам! Жадаем такога ж зараду энергіі на ўсе наступныя гады вучобы! 

06-12-34 06-12-35 06-12-36
06-12-02 06-12-03 06-12-04
06-12-05 06-12-06 06-12-07
06-12-08 06-12-09 06-12-10
06-12-11 06-12-12 06-12-13
06-12-14 06-12-15 06-12-16
06-12-17 06-12-18 06-12-19
06-12-20 06-12-21 06-12-22
06-12-23 06-12-24 06-12-25
06-12-26 06-12-27 06-12-28
06-12-29 06-12-30 06-12-33
06-12-32 06-12-31

 
 

Дадатковая інфармацыя