Галоўная

Галоўная Навіны

Універсітэцкая субота

14-12-03         У “Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна” 10.02.2016 у рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы” адбыўся семінар-практыкум “Юны філолаг: работа з адоранымі навучэнцамі па рускай мове і літаратуры” з удзелам 42 школьнікаў 10–11 класаў сярэдніх школ №№ 5, 11, 16 г. Мазыра, сярэдняй школы № 2 і гімназіі г. Нароўля, ДУА “Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна”.

Падрабязней...

Анлайн-семінар

14-12-2

9 снежня 2016 г. на базе Кампетэнтнаснага цэнтра УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся анлайн-семінар “Супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі як умова еўразійскай інтэграцыі”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі трох краін: Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліка Казахстан была прадстаўлена Усходне-Казахстанскім дзяржаўным універсітэтам імя С. Аманжолава (г. Усць-Каменагорск), Расійская Федэрацыя – АНАА ВА “Міжрэгіянальны інстытут эканомікі і права пры МПА ЕўрАзЭС” (г. Санкт-Пецярбург), Рэспубліка Беларусь – УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Падрабязней...

Навукова-метадычны семінар “Біялогія: гісторыя і сучаснасць”

10 снежня 2016 года на базе ДУА “Крынічанская сярэдняя школа Мазырскага раёна” адбыўся навукова-метадычны семінар на тэму “Біялогія: гісторыя і сучаснасць”, арганізаваны кафедрай біялогіі і экалогіі сумесна з ДУА “Крынічанская сярэдняя школа Мазырскага раёна”.

Падрабязней...

Бацькоўскі сход на філалагічным факультэце

Узаемадзеянне педагогаў з бацькамі студэнтаў накіравана на стварэнне адзінага выхаваўчага поля, адзінай сацыяльнай сферы, у якой выхаванне і навучанне дзяцей было б паспяховым і дапамагала б удасканаленню асобы дзіцяці ва ўсёй яе паўнаце.

3 снежня 2016 года ў вучэбным корпусе № 3 адбыўся бацькоўскі сход, у ходзе якога бацькі студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” філалагічнага факультэта мелі магчымасць атрымаць усю інфармацыю аб установе адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ад дэкана філалагічнага факультэта Ісмайлавай Л.В., намесніка дэкана па вучэбнай рабоце Гуцко І.М., загадчыка кафедры англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў Кавалёвай А.В.

Падрабязней...

Пасяджэнне валанцёрскага актыву «Валанцёр – гэта стыль жыцця!»

5 снежня ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень валанцёра. У гэты дзень ва ўніверсітэце адбылося пашыранае пасяджэнне валанцёрскага актыву ўніверсітэта “Валанцёр – гэта стыль жыцця!”. На пасяджэнні былі асветлены асноўныя палажэнні Канцэпцыі маладзёжнага валанцёрскага руху Рэспублікі Беларусь, накірункі развіцця маладзёжнага самаахвотніцкага руху ўніверсітэта, а таксама ўдзел студэнтаў у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя