Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі ў маладзёжным асяродку

Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі ў маладзёжным асяродку

З 24 па 26 лістапада на базе ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам адбыўся трохдзённы трэнінг па падрыхтоўцы інструктараў “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі ў маладзёжным асяродку”, які праводзіла трэнер па праблеме прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, намеснік старшыні Жлобінскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Агаронава Рузанна.

У трэнінгу прымалі ўдзел валанцёры Мазырскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа – студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна (1–5 курсы), якія ў далейшым будуць накіраваны ў навучальныя ўстановы горада Мазыра і рэгіёна ў якасці інструктараў для правядзення інфасесій па дадзенай тэматыцы з мэтай павышэння ўзроўню ведаў у галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў маладога пакалення.

На дадзеным мерапрыемстве студэнты атрымалі інфармацыю аб ВІЧ-інфекцыі, аб шляхах яе перадачы, метадах прафілактыкі і абароны ад ВІЧ, а таксама пазнаёміліся са схемай пабудовы і правіламі правядзення трэнінгу і інфасесій.

У ходзе трэнінгавых заняткаў студэнты набылі новыя веды па тэме, вялікі вопыт, а напрыканцы атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў, найбольш актыўныя – сертыфікаты інструктараў па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі.

02-12-6 02-12-7 02-12-8

02-12-9 02-12-10 02-12-11

02-12-12 02-12-13 02-12-14

02-12-15 02-12-16 02-12-17

02-12-18

Дадатковая інфармацыя