Галоўная

Галоўная Навіны

Яшчэ адзін крок па рэалізацыі праекта “Падрыхтоўка і перападрыхтоўка педагогаў і кіраўнікоў адукацыі ў асяродку разнастайнасці”

    На сённяшні дзень праблема інтэграцыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў агульнаадукацыйны працэс з’яўляецца адной з найбольш актуальных. 

Вывучэнне курса “Тэорыя і практыка спецыяльнай адукацыі” дазваляе будучым педагогам азнаёміцца з псіхалагічнымі адметнасцямі розных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, спецыфікай іх навучання і выхавання, а таксама з асаблівасцямі ўзаемадзеяння педагогаў і бацькоў дзяцей з АПФР.

Падрабязней...

Круглы стол «Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця валанцёрскага руху»

12-01-01

11 студзеня супрацоўнікі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю і студэнты ўніверсітэта прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала «Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця валанцёрскага руху», які адбыўся на базе Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна.

 Удзельнікамі пасяджэння сталі актыўныя і неабыякавыя валанцёры горада Мазыра і прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый.

 

Падрабязней...

Вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” на філалагічным факультэце

09-01-3628.12.2016 г. на кафедры беларускай і рускай філалогіі быў праведзены вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” (кіраўнік – дацэнт Т.І. Татарынава). На семінары прысутнічалі настаўнікі рускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных школ, з якімі традыцыйна супрацоўнічае філалагічны факультэт: І.В. Пышняк (МДАЛ), І.В. Шульжэнка (ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Мазыра”), Н.М. Піскун (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”) і інш., прадстаўнікі філіяла кафедры беларускай і рускай філалогіі (ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”), настаўнік-стажор В.І. Гарбачук (МДАЛ), кіраўнік практыкі ўніверсітэта А.А. Сазанчук, выкладчыкі, студэнты.

Падрабязней...

Віншуем з перамогай у рэспубліканскім конкурсе літаратурных работ!

09-01-15Студэнты 1–5 курсаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Руская мова і літаратура” прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе літаратурных работ “Ліст настаўніку”. На конкурс было пададзена 9 творчых работ.

Студэнтка 3 курса 1 групы філалагічнага факультэта Койдан Марыя стала ўладальніцай дыплома ІІ ступені ў намінацыі “Проза”.

Віншуем удзельнікаў конкурсу і жадаем далейшых творчых перамог!

 

Віншуем!

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2016 № 210 рп Алене Міхайлаўне Аўсіюк, дацэнту кафедры агульнай фізікі і МВФ, кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту, прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2017 год.

Стыпендыя прызначана за распрацоўку і выкарыстанне новых матэматычных метадаў у палярызацыйнай оптыцы, электрадынаміцы, квантавай механіцы і тэорыі элементарных часціц з улікам гравітацыйных узаемадзеянняў, якія апісваюцца метадамі нееўклідавай геаметрыі; атрыманыя вынікі апублікаваны ў 3 манаграфіях, айчынных і замежных навуковых выданнях, іх практычная значнасць пацверджана 3 актамі аб укараненні ў вучэбны працэс.

Дадатковая інфармацыя