Яшчэ адзін крок па рэалізацыі праекта “Падрыхтоўка і перападрыхтоўка педагогаў і кіраўнікоў адукацыі ў асяродку разнастайнасці”

Яшчэ адзін крок па рэалізацыі праекта “Падрыхтоўка і перападрыхтоўка педагогаў і кіраўнікоў адукацыі ў асяродку разнастайнасці”

На сённяшні дзень праблема інтэграцыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў агульнаадукацыйны працэс з’яўляецца адной з найбольш актуальных.

Вывучэнне курса “Тэорыя і практыка спецыяльнай адукацыі” дазваляе будучым педагогам азнаёміцца з псіхалагічнымі адметнасцямі розных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, спецыфікай іх навучання і выхавання, а таксама з асаблівасцямі ўзаемадзеяння педагогаў і бацькоў дзяцей з АПФР.

На факультэце фізічнай культуры дадзеная дысцыпліна чыталася для студэнтаў чацвёртага курса (выкладчык – магістр псіхалагічных навук Карповіч І.А.). З мэтай азнаямлення з накірункамі сацыялізацыі людзей-інвалідаў студэнты наведалі першае (гарадское) і другое (раённае) аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў.

У ходзе наведвання было адзначана, што супрацоўнікамі аддзялення праводзіцца вялікая сістэмная работа па ўключэнні людзей з АПФР у працэс сацыялізацыі ў грамадства. Для іх працуюць розныя гурткі па інтарэсах, арганізоўваюцца творчыя фестывалі і конкурсы, праводзіцца паслядоўная работа па навучанні навыкам самаабслугоўвання. Студэнты на практыцы вывучылі спецыфіку ўзаемадзеяння педагогаў і дзяцей з АПФР, пазнаёміліся з практычнымі прыёмамі па іх навучанні. Напрыканцы студэнты выказалі ўдзячнасць супрацоўнікам аддзяленняў, якія працуюць з людзьмі з АПФР, пажадалі ім далейшых поспехаў у рабоце.

 

Дадатковая інфармацыя