Галоўная

Галоўная Навіны

Падводзім вынікі выхаваўчай і ідэалагічнай работы Года культуры ва ўніверсітэце

У МДПУ імя І.П. Шамякіна распрацавана і эфектыўна працуе сістэма ідэалагічнай, выхаваўчай і інфармацыйнай работы, разлічаная на ўвесь перыяд навучання.

2016 год быў аб’яўлены ў краіне Годам культуры. Дзеля выканання Рэспубліканскага Плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры студэнты ўніверсітэта прымалі актыўны ўдзел у рэспубліканскіх, абласных, раённых мерапрыемствах:

 

Падрабязней...

Абласная алімпіяда па працоўным навучанні

З 9 па 12 студзеня 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь прайшлі абласныя туры алімпіяд па вучэбных прадметах. У чарговы раз у горадзе Жлобіне былі сабраныя прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці для ўдзелу ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”. Увесь гэты час 86 таленавітых і ўмелых вучняў (44 юнакі і 42 дзяўчыны) спаборнічалі ў практычных навыках і дэманстравалі свае веды ў тэорыі. Месцамі правядзення былі вызначаны вучэбныя ўстановы раёна, якія маюць вопыт правядзення абласнога этапу алімпіяды па працоўным навучанні: гімназія № 1, СШ № 11, 12, 13 г. Жлобіна, Жлобінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж, Жлобінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання.

Падрабязней...

Маладыя вучоныя ўніверсітэта прынялі ўдзел у заключным этапе фестывалю маладзёжнай навукі вышэйшых навучальных устаноў

17 студзеня 2017 года ў Ліцэі БДУ адбылося ўрачыстае закрыццё Фестывалю маладзёжнай навукі вышэйшых навучальных устаноў. У гэтым навуковым форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – Юдзянкова Г.В. (старшыня савета маладых вучоных універсітэта), Кавалёва А.В. (старшыня студэнцкага навуковага таварыства), аспірант Аманава М., магістрант Проц В., студэнты Кунгер К., Чуб К.

Падрабязней...

ВЫСТАВА ТВОРЧЫХ РАБОТ СТУДЭНТАЎ ФАКУЛЬТЭТА ДіПА

17.01.2017 у 318 аудыторыі у 9 гадзін пачалася выстаўка выяўленчай творчасці студэнтаў 3 курса 1 группы факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Выстаўка прысвечана заканчэнню курса навучання па тэорыі і методыцы выяўленчага мастацтва дзяцей дашкольнага ўзросту (выкладчык- дацэнт Заброцкая В.С.) 

 

Памятае сэрца, памятаюць людзі!

17-01-1

11–13 студзеня 2017 года ва УА "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна" адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 73-й гадавіны вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні Дня вызвалення горада Мазыра 11 студзеня 2017 года студактыў інтэрната № 1 з выхавацелем Івановай Т.В. наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Вафека І.А.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя