Галоўная

Галоўная Навіны

Абарона магістарскіх дысертацый

28-2-8

На факультэце фізічнай культуры 27.02.2017 г. адбывалася публічная абарона дысертацыйных даследаванняў як апошні завяршальны этап навуковай работы.

Падрабязней...

Віншуем!

28-02-04

 

Студэнт 4 курса 2 групы ФФК Вярэніч Іван заняў 1-е месца на левую руку і 2-е месца на правую руку на Чэмпіянаце Гомельскай вобласці па армрэстлінгу (трэнер – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання Дранец Валерый Фёдаравіч).

Каманда Мазырскага раёна заняла 3-е месца па армрэстлінгу (прадстаўнік каманды – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання Дранец Валерый Фёдаравіч).

 

Інфармацыйная сустрэча па тлумачэнні асноўных палажэнняў Дэкрэта № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”

27-02-01

24 лютага адбылася інфармацыйная сустрэча студэнтаў выпускных курсаў з начальнікам аддзела па кантролі па фізічных асобах Інспекцыі МНЗ па Мазырскім раёне Раманавым Р.І., якія агучыў асноўныя палажэнні Дэкрэта № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней...

Ток-шоу “Бяспека і Я!”

24-2-1

Сучаснае жыццё поўнае стрэсавых сітуацый, тэхналагічных і прыродных  небяспек, якія прымушаюць нас больш увагі надаваць уласнай бяспецы і здароўю. У сувязі з гэтым у Рэспубліцы Беларусь у лютым праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспека ў кожны дом”, удзел у якой прыняў і наш універсітэт.

22 лютага адбылося ток-шоу “Бяспека і Я”, удзельнікамі якога сталі старасты паверхаў і старшыні студэнцкіх саветаў інтэрнатаў.

Падрабязней...

Сузор’е моўных культур: літаратурна-музычны фестываль на філалагічным

24-02-1

О роднае слова –
Званочак радзімы…
А. Малюк

Язык, великолепный наш язык.
Речное и степное в нём раздолье…
К.Д. Бальмонт 

21.02.2017 на філалагічным факультэце адбыўся літаратурна-музычны фестываль “Сузор’е моўных культур”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэтае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА, накіраванае, у першую чаргу, на садзеянне моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці. Родная мова – гэта душа і гісторыя народа, яго жывая памяць і спадчына. Тысячы гадоў яна стваралася многімі пакаленнямі нашых продкаў, і кожнае слова ў ёй – нібыта часцінка чыстага золата!

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя