Галоўная

Галоўная Навіны

Віншуем!

medali

Каманду УА МДПУ імя І.П. Шамякіна,

якая заняла 1-е месца ў Чэмпіянаце Мазырскага раёна па вясеннім л/а кросе,

што праходзіў 25 сакавіка

ў праграме круглагадовай спартакіяды Мазырскага раёна сярод навучальных устаноў.

 

Віншуем!

greko-rim-borba

Студэнта 4 курса ФФК Шафарэнка Станіслава,

які заняў 1-е месца ў Рэспубліканскай універсіядзе па грэка-рымскай барацьбе (вага, кат. 80 кг);

студэнта 5 курса (завочн. аддзяленне) ФФК Аляксеева Генадзя,

які заняў 3-е месца ў Рэспубліканскай універсіядзе па грэка-рымскай барацьбе (вага, кат. 130 кг.).

 

Міжнародны маладзёжны фестываль сацыяльнай рэкламы «Святло Дабрыні»

 

17 сакавіка студэнты УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прынялі ўдзел у Міжнародным маладзёжным фестывалі сацыяльнай рэкламы “Святло Дабрыні”, арганізаваным на базе УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”.

Падрабязней...

Універсітэцкая субота: факультэт ДіПА

18 сакавіка на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па ІВР, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Кавалеўскай А.А. праведзена “Універсітэцкая субота”. Будучым абітурыентам прадстаўлены майстар-клас на тэму “Выкарыстанне нетрадыцыйных метадаў у жывапісе”, а таксама выстава творчых работ, выкананых студэнтамі (Шапачкіна А., Шуман Ж.), падрыхтаванымі кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі Заброцкай В.С.

Падрабязней...

Віншуем!

19-03-1

     

  З 10 па 11 сакавіка 2017 года на базе УА “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” адбыліся спаборніцтвы чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па армрэстлінгу. Спаборніцтвы праводзіліся на левую і правую рукі ў 9 вагавых катэгорыях.

У спаборніцтвах прыняў удзел студэнт 4 курса 2 групы факультэта фізічнай культуры Вярэніч Іван, які выступіў годна і паказаў добрыя вынікі.

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя