Галоўная

Галоўная Навіны

Шчыра запрашаем на філфак!

 

27.04.2017 года ў рамках Міжнароднай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі – 2017” выкладчыкамі і студэнтамі філалагічнага факультэта былі арганізаваны і праведзены інтэрактыўныя прафарыентацыйныя праекты “Перадай іншаму: Я люблю Беларусь!” і “Перадай іншаму: Я выбіраю філфак!” для навучэнцаў педагагічных класаў школ Палескага рэгіёна. Студэнты філфака прывіталі самую таленавітую і перспектыўную моладзь нашай краіны.

Падрабязней...

ХVII Міжнародная выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі

29-04-1

З 27 па 29 красавіка наш універсітэт прымаў удзел у ХVII Міжнароднай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі на тэму “Правільны прафесійны выбар – упэўненая будучыня маладога пакалення”.

Падрабязней...

Міжнародная навуковая алімпіяда па педагогіцы

01-05-01

20 красавіка 2017 года ў рамках Дэкады студэнцкай навукі ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” адбыўся фінальны этап Міжнароднай навуковай алімпіяды па педагогіцы.

У фінальным этапе Міжнароднай навуковай Алімпіяды па педагогіцы прымала ўдзел 5 каманд аспірантаў і 8 каманд студэнтаў і магістрантаў з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К.Д. Ушынскага, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна.

Падрабязней...

“Ад ідэі – да інавацыі – 2017”

innovation

27 красавіка 2017 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася ХХІV Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Ад ідэі – да інавацыі – 2017”, у якой прыняло ўдзел больш за 600 студэнтаў, у тым ліку 160 з вну замежжа ў рамках заключаных дагавораў аб творчым супрацоўніцтве. Канферэнцыя праводзіцца штогадова з мэтай падвядзення вынікаў навукова-даследчай работы студэнтаў, абмену і распаўсюджвання назапашанага ў бягучым навучальным годзе вопыту даследчай работы паміж студэнтамі.

 

У 2017 годзе суарганізатарамі дадзенага навуковага форума выступілі:

 

– ФДБАУ ВПА “Арэнбургскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт”;

 

– Арзамаскі філіял Ніжагародскага ўніверсітэта імя Мікалая Іванавіча Лабачэўскага;

 

– ФДБАУ ВПА “Глазаўскі педагагічны інстытут імя В.Р. Караленкі”.

 

Подробнее

 

Міс Універсітэт – 2017

      27 красавіка ў Палацы культуры “Будаўнік” адбыўся конкурс прыгажосці і грацыі “Міс Універсітэт – 2017”. 5 таленавітых і артыстычных дзяўчат, студэнтак усіх факультэтаў, выйшлі на публіку і паказалі ўсе свае здольнасці ў барацьбе за тытул “Міс Універсітэт – 2017”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя