Міс Універсітэт – 2017

Міс Універсітэт – 2017

      27 красавіка ў Палацы культуры “Будаўнік” адбыўся конкурс прыгажосці і грацыі “Міс Універсітэт – 2017”. 5 таленавітых і артыстычных дзяўчат, студэнтак усіх факультэтаў, выйшлі на публіку і паказалі ўсе свае здольнасці ў барацьбе за тытул “Міс Універсітэт – 2017”.

На працягу двух месяцаў удзельніцы актыўна рыхтаваліся да гэтай падзеі. Дзяўчаты асвойвалі навыкі дэфіле, сцэнічнай мовы, акторскага майстэрства, а таксама ўдзельнічалі ў розных прымерках і фотасесіях. Гледачы змаглі паглыбіцца ў атмасферу свята і дакрануцца да прыгожага.

Для ўрачыстага адкрыцця мерапрыемства на сцэну быў запрошаны Валерый Мікалаевіч Наўныка, прарэктар па навуковай рабоце. У сваім выступленні ён падкрэсліў значнасць конкурсу, які дае магчымасць заявіць пра сябе як пра асобу творчую, мэтанакіраваную, прадпрымальную, абаяльную, якая верыць у свае сілы і жадае зрабіць свет лепшым.

Ганаровая місія – роля вядучых конкурсу – была ўскладзена на ўладальніцу кароны “Міс Універсітэт – 2016” Палуян Галіну і пераможцу конкурсу “Містэр Універсітэт – 2017” Кавалёва Яна.

Галоўныя крытэрыі і спецыфічная асаблівасць гэтага конкурсу – інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, грацыя, артыстычнае майстэрства і сцэнічная культура, камунікабельнасць удзельніц.

У творчым конкурсе кожная з удзельніц прадставіла свой нумар,  захапляючы прыгажосцю, грацыяй і артыстызмам. Кожная дзяўчына была ўнікальнай у сваім вобразе на сцэне.

Фізічную падрыхтоўку дзяўчаты прадэманстравалі ў спартыўным дэфіле. І, бясспрэчна, усё хараство дзяўчат было прадстаўлена ў апошнім выхадзе – дэфіле ў вячэрніх сукенках. Але нават на апошнім дэфіле дзяўчаты змаглі здзівіць гледачоў.

Балельшчыкі падтрымлівалі сваіх удзельніц. Журы, нягледзячы на патрабавальнае судзейства, без узнагароды не пакінула нікога. Кожная ўдзельніца свята прыгажосці стала пераможцай у той ці іншай намінацыі і была заахвочана прызамі і падарункамі, прадстаўленымі спонсарамі мерапрыемства.

На працягу месяца ў сетцы-інтэрнэт адбывалася адкрытае галасаванне за званне “Міс ONLINE».

Па выніках галасавання тытул атрымала Аннагул Артыкава, студэнтка факультэта фізічнай культуры.

Па выніках конкурсу “Міс Універсітэт – 2017” намінацыі размеркаваліся наступным чынам:

“Міс Абаяльнасць” – Пахыла Таццяна, тэхнолага-біялагічны факультэт;

“Міс Спорт” – Аднаколава Наталля, факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі;

“Міс Артыстызм” – Светагор Паўла, філалагічны факультэт;

“Першая ВіцэМіс Універсітэт” – Вушак Ганна, фізіка-інжынерны факультэт.

Тытул “Міс Універсітэт – 2017” і заслужаную карону атрымала Аннагул Артыкава, факультэт фізічнай культуры.

Дадатковая інфармацыя