Міжнародная навуковая алімпіяда па педагогіцы

Міжнародная навуковая алімпіяда па педагогіцы

01-05-01

20 красавіка 2017 года ў рамках Дэкады студэнцкай навукі ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” адбыўся фінальны этап Міжнароднай навуковай алімпіяды па педагогіцы.

У фінальным этапе Міжнароднай навуковай Алімпіяды па педагогіцы прымала ўдзел 5 каманд аспірантаў і 8 каманд студэнтаў і магістрантаў з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К.Д. Ушынскага, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна.

Наш універсітэт прадстаўлялі каманда аспірантаў (Туравец Наталля, Герасімовіч Алена, Брэль Алег) і каманда магістрантаў спецыяльнасцей “Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі”, “Адукацыйны менеджмент” (Дубавец Крысціна, Кучынская Алеся, Сузько Аліна, Шышова Аксана і Усава Юлія).

Каманды прадставілі свае навуковыя праекты, у якіх былі адлюстраваны вынікі калектыўных навуковых даследаванняў. Прадстаўленне каманднага дамашняга задання адбывалася ў форме подыумнай дыскусіі з экспертамі-лідэрамі педагагічнай навукі.

Дыпломам у намінацыі “Лепшы навуковы артыкул” узнагароджана Туравец Наталля, аспірант кафедры педагогікі і псіхалогіі.

Паводле сукупнай экспертнай ацэнкі каманднага дамашняга задання і подыумнай дыскусіі з улікам камандных балаў, атрыманых у конкурсах “Навуковая эрудыцыя” і “Індывідуальнае навуковае паведамленне”, каманда аспірантаў нашага ўніверсітэта заняла 2 месца.

Усім удзельнікам фінальнага этапу Алімпіяды напрыканцы подыумнай дыскусіі былі ўручаны сертыфікаты.

 

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

 

Дадатковая інфармацыя